Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

жвір, -у, м.

Асадачная горная парода ў выглядзе дробных каменьчыкаў, ужыв. ў будаўнічых, дарожных работах.

|| прым. жвіро́вы, -ая, -ае.

жвіры́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Крупінка жвіру.

жві́рысты, -ая, -ае.

З вялікай колькасцю жвіру.

Ж. грунт.

|| наз. жві́рыстасць, -і, ж.