Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

грамо́вы гл. грам.

грампласці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Грамафонная пласцінка; кружэлка.

Завод грампласцінак.

гран, -а, мн. -ы, -аў, м.

Адзінка аптэкарскай вагі, роўная 0,062 грама.

Ні грана чаго (разм.) — зусім нічога.

грана́т¹, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Паўднёвае дрэва ці куст сямейства чальчаковых, а таксама яго круглы ярка-чырвоны плод з кісла-салодкім сокам.

|| прым. грана́тавы, -ая, -ае.

грана́т², -у, Ма́це, м.

Мінерал класа сілікатаў каштоўны камень пераважна цёмна-чырвонага колеру.

|| прым. грана́тавы, -ая, -ае.

Г. бранзалет.

Г. колер.

грана́та, -ы, ДМа́це, мн. -ы, -на́т, ж.

Разрыўны снарад.

Ручная г.

Супрацьтанкавая, асколачная г.

|| прым. грана́тны, -ая, -ае.

гранатамёт, -а, М -мёце, мн. -ы, -аў, м.

Агнястрэльная зброя для стральбы бранябойнымі гранатамі.

Ручны г.

Супрацьтанкавы г.

|| прым. гранатамётны, -ая, -ае.

гранатамётчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Баец, узброены ручнымі гранатамі, або стралок з гранатамёта.

грандыёзны, -ая, -ае.

Магутны, велічны.

Г. план.

Грандыёзная будоўля.

|| наз. грандыёзнасць, -і, ж.

гранёны, -ая, -ае.

1. Які мае некалькі граней.

Г. стакан.

2. Які падвяргаўся граненню.

Г. хрусталь.