Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вучо́ны, -ая, -ае.

1. Вывучаны, навучаны чаму-н.

Не вучы вучонага (прыказка). В. мядзведзь (дрэсіраваны).

2. Высокаадукаваны, які многа ведае ў галіне якой-н. навукі.

В. чалавек.

В. садавод.

3. Які мае адносіны да навукі, навуковы.

Вучонае званне.

Вучоная ступень.

4. у знач. наз. вучо́ны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Спецыяліст у якой-н. галіне навукі.

Выдатны в.

вучы́лішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

Назва некаторых ніжэйшых і сярэдніх спецыяльных, а таксама некаторых вышэйшых навучальных устаноў.

Прафесійна-тэхнічнае в.

Медыцынскае в.

Вышэйшае тэхнічнае в.

|| прым. вучы́лішчны, -ая, -ае.

вучы́цца, вучу́ся, ву́чышся, ву́чыцца; незак.

1. чаму і з інф. Засвойваць якія-н. веды, навыкі, звычкі.

В. грамаце.

В. майстэрству.

В. быць самастойным.

2. Атрымліваць адукацыю, спецыяльнасць.

В. ў школе.

В. на настаўніка.

В. за слесара.

|| зак. вы́вучыцца, -вучуся, -вучышся, -вучыцца і навучы́цца, -вучу́ся, -ву́чышся, -ву́чыцца.

|| наз. вучо́ба, -ы, ж. (да 2 знач.) і вучэ́нне, -я, н.

Палітычная вучоба.

Паслаць на вучобу каго-н.

вучы́ць, вучу́, ву́чыш, ву́чыць; ву́чаны; незак.

1. каго чаму і з інф. Перадаваць каму-н. якія-н. веды, навыкі, звычкі.

В. англійскай мове.

В. сына плаваць.

В. гаспадарыць.

2. перан., каго чаму і з інф. Настаўляць чаму-н., пабуджаць да чаго-н.

В. паважаць старэйшых.

В. дзяцей толькі добраму.

3. з дадан. Абгрунтоўваць, развіваць якую-н. тэорыю, думку, погляд.

Тэорыя вучыць, што свядомасць чалавека ёсць прадукт яго грамадскага жыцця.

4. што. Займаючыся, засвойваць, запамінаць.

В. урок.

В. верш.

В. ролю.

5. каго. Караць, біць (разм.).

Мала вас вучылі дубцом!

|| зак. вы́вучыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны і навучы́ць, -вучу́, -ву́чыш, -ву́чыць; -ву́чаны; наз. вы́вучка, -і, ДМ -чцы, ж. (паводле 1 знач.) і навуча́нне, -я, н. (паводле 1 знач.).

Аддаць на вывучку.

Усеагульнае абавязковае навучанне.

|| наз. вучэ́нне, -я, н. (да 1, 4 і 5 знач.).

вучэ́бны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да вучобы, навучання.

В. год.

В. працэс.

В. дапаможнік.

В. патрон (у адрозненне ад баявога).

2. Такі, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка, трэніроўка для якога-н. роду службы.

Вучэбнае судна.

В. збор.

вучэ́нне, -я, н.

1. гл. вучыць, вучыцца.

2. Сукупнасць тэарэтычных палажэнняў аб якой-н. галіне ведаў, сістэма поглядаў на што-н.

В. аб прыродзе.

вуша́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Бакавы брус у дзвярной асадзе.

|| прым. вуша́чны, -ая, -ае.

вуша́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Цёплая шапка з вушамі (гл. вуха ў 3 знач.).

вуша́сты, -ая, -ае (разм.).

З вялікімі вушамі.

В. кажан.

|| наз. вуша́стасць, -і, ж.

ву́шка, -а, мн. -і, -шак, н.

1. гл. вуха.

2. Тое, што і вуха (у 4 знач.).

В. звона.

В. бота.

3. Дзірачка ў іголцы для ўцягвання ніткі.

Іголкавае в.

4. пераважна мн. Макаронны выраб у выглядзе фігурных кавалачкаў цеста.

Булён з вушкамі.

|| прым. ву́шкавы, -ая, -ае.