Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

грама́дскасць, -і, ж., зб.

1. Перадавая, найбольш актыўная частка грамадства.

Пісьменніцкая г.

Вынесці што-н. на суд грамадскасці.

2. Грамадскія арганізацыі.

Прафсаюзная г. фабрыкі.

грама́дскі, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да грамадства, які ўзнікае ў грамадстве, звязаны з дзейнасцю людзей у грамадстве.

Г. лад.

Грамадскае становішча.

Грамадскія навукі.

Грамадскае жыццё.

Грамадская думка.

Грамадскія адносіны.

2. Звязаны з работай па добраахвотным абслугоўванні палітычных, культурных, прафесійных патрэб калектыву.

Грамадская арганізацыя.

Г. кантралёр.

Грамадская работа.

3. Які належыць грамадству, не прыватны.

Грамадская ўласнасць.

грама́дства, -а, н.

Сукупнасць людзей, аб’яднаных гістарычна абумоўленымі сацыяльнымі формамі сумеснага жыцця і дзейнасці.

Феадальнае г.

Сучаснае г.

гра́мата, -ы, ДМ -маце, мн. -ы, -мат, ж.

1. Уменне чытаць і пісаць.

Вучыць грамаце.

2. Афіцыйны дакумент.

Даверчая г.

Ахоўная г.

Кітайская грамата (разм.) — пра што-н. незразумелае.

грама́тыка, -і, ДМ -тыцы, мн. -і, -тык, ж.

1. Лад¹ (у 5 знач.) мовы (словаўтварэнне, марфалогія і сінтаксіс), які разам з фанетыкай і лексікай утварае яе цэласную сістэму.

2. Навука аб гэтым ладзе.

Тэорыя граматыкі.

3. Кніга, якая апісвае гэты лад.

Акадэмічная г.

Вучэбная г.

|| прым. граматы́чны, -ая, -ае.

Граматычная катэгорыя.

грамафо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Музычны апарат з рупарам для ўзнаўлення гукаў запісаных на пласцінку.

|| прым. грамафо́нны, -ая, -ае.

грамаце́й, -я, мн. -і, -яў, м. (разм.).

Пісьменны чалавек.

грамза́піс, -у, мн. -ы, -аў, м.

Запіс музыкі, прамовы і пад. на спецыяльным носьбіце (першапачаткова на грамафоннай пласцінцы).

Студыя грамзапісу.

грамі́ла, -ы, мн. -ы, -міл, м. (разм.).

1. Высакарослы грузны чалавек.

2. Бандыт, пагромшчык.

Фашысцкія грамілы.

грамі́ць, -млю́, -мі́ш, -мі́ць; -мі́м, -міце́, -мя́ць; незак., каго-што.

1. Разбураць, знішчаць.

Г. ворага.

2. перан. Рэзка і адкрыта крытыкаваць, выступаць супраць.

Г. гультаёў і прагульшчыкаў.