Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гра́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. (разм.).

Упасці з моцным грукатам.

Г. аб падлогу.

гра́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

Кінуць, упусціць што-н. цяжкае з грукатам або ўтварыць шум, грукат.

За лесам гракнуў пярун.

грам, -а, мн. -ы, -аў і (пры падліку) грам, м.

Адзінка вагі ў метрычнай сістэме мер, роўная адной тысячнай долі кілаграма.

|| прым. грамо́вы, -ая, -ае.

грамавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. гром.

2. Вельмі моцны, аглушальны.

Г. голас.

грамада́, -ы́, ДМ -дзе́, ж.

1. Група людзей, натоўп.

2. Пазямельная абшчына ў Беларусі і Украіне да рэвалюцыі 1917 г., а таксама сход членаў гэтай абшчыны.

3. Аб’яднанне, арганізацыя людзей, якія маюць агульныя мэты, звычайна палітычныя.

Беларуская сацыялістычная г.

Беларуская сацыял-дэмакратычная г.

грамадазна́вец, -на́ўца, мн.а́ўцы, -на́ўцаў, м.

Спецыяліст па грамадазнаўстве.

грамадазна́ўства, -а, н.

Сукупнасць навук аб грамадстве, а таксама такая навука як прадмет выкладання.

|| прым. грамадазна́ўчы, -ая, -ае.

грамадзя́нін, -а, мн. грамадзя́не і (з ліч. 2, 3, 4) грамадзя́ніны, -дзя́н, м.

1. Асоба, якая належыць да пастаяннага насельніцтва дадзенай дзяржавы, карыстаецца правамі і выконвае абавязкі, устаноўленыя яе канстытуцыяй.

2. Дарослы чалавек, а таксама форма звароту да яго.

|| ж. грамадзя́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

грамадзя́нскі, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да прававога становішча грамадзян у дзяржаве.

Г. кодэкс.

Грамадзянскія законы.

2. Уласцівы грамадзяніну як свядомаму члену грамадства (высок.).

Г. абавязак.

3. Неваенны, цывільны.

Грамадзянскае адзенне.

4. Нецаркоўны.

Г. шрыфт.

Грамадзянская вайна — узброеная барацьба ўнутры дзяржавы паміж палітычнымі, рэлігійнымі, этнічнымі або ідэалагічнымі групамі.

грамадзя́нства, -а, н.

Прыналежнасць да ліку грамадзян дзяржавы, прававое становішча грамадзяніна (у 1 знач.).

Беларускае г.