Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

трэцяра́дны, -ая, -ае.

Малаістотны, малазначны; пасрэдны.

трэ́шчына, -ы, мн. -ы, -чын, ж.

1. Шчыліна, вузкае паглыбленне на паверхні.

Сцяна дала трэшчыну.

2. перан. Пра разлад, разыходжанні паміж кім-н.

У іх адносінах утварылася т.

туале́т, -а і -у, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Адзенне, убранне.

Багаты т.

Дарожны т.

2. -у. Прывядзенне ў парадак, належны стан свайго выгляду (умыванне, прычэсванне і пад.).

Займацца туалетам.

3. -а. Столік з люстэркам, за якім прычэсваюцца, апранаюцца і пад.

4. -а. Прыбіральня (у 2 знач.).

|| прым. туале́тны, -ая, -ае (да 2—4 знач.).

Туалетнае мыла.

ту́ба¹, -ы, мн. -ы, туб, ж.

Вялікі цюбік.

Т. зубной пасты.

|| прым. ту́бавы, -ая, -ае.

ту́ба², -ы, мн. -ы, туб, ж.

Духавы медны музычны інструмент самага нізкага рэгістра, які складаецца са шматразова сагнутай трубкі і раструба.

туберкулёз, -у, м.

Інфекцыйная хвароба, пры якой пашкоджваюцца лёгкія, кішэчнік, косці, суставы і пад., выкліканая асобым мікробам — палачкай Коха.

|| прым. туберкулёзны, -ая, -ае.

Т. дыспансер.

туберкулёзнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. Чалавек, хворы на туберкулёз.

2. Урач, спецыяліст па лячэнні туберкулёзу.

|| ж. туберкулёзніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).

тубы́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.

Тое, што і туземец.

|| ж. тубы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

|| прым. тубы́льскі, -ая, -ае.

туві́нцы, -аў, адз.і́нец, -нца, м.

Народ цюркскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Тува, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. туві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. туві́нскі, -ая, -ае.

туга́, -і́, ДМ тузе́, ж.

Журба, маркота, смутак.

У песні чулася т.