Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

такса́ма.

1. прысл. Такім самым, падобным чынам, гэтак жа.

Дзеці працавалі т., як і дарослыя.

Настаўнік чытаў вершы, вучні т.

2. часц. Ужыв. пры выказванні нязгоды з чым-н., неадабрэння якіх-н. учынкаў (разм.).

А ты т. добрая цаца!

таксамато́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і таксі.

|| прым. таксамато́рны, -ая, -ае.

Т. парк.

таксапа́рк, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Месца рамонту і стаянкі таксі.

Працаваць у таксапарку.

2. Сукупнасць таксі.

З кожным годам т. павялічваецца.

такса́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па таксацыі, па ўстанаўленні таксы¹.

таксафо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тэлефонны апарат агульнага карыстання, які працуе пасля апускання спецыяльнага жэтона, манеты або карткі.

|| прым. таксафо́нны, -ая, -ае.

такса́цыя, -і, ж. (спец.).

1. гл. таксаваць.

2. Улік і матэрыяльная ацэнка лесу: вызначэнне запасаў драўніны, аб’ёму дрэў, прыросту і пад.

|| прым. таксацы́йны, -ая,-ае.

таксемі́я, -і, ж. (спец.).

Атручванне арганізма таксінамі пры пападанні іх у кроў.

таксі́, нескл., н.

Легкавы або грузавы аўтамабіль, прызначаны для перавозкі пасажыраў або грузаў з аплатай па таксометры.

Легкавое т.

таксікало́гія, -і, ж. (спец.).

Навука, якая вывучае ўласцівасці ядаў і іх уздзеянне на арганізм.

|| прым. таксікалагі́чны, -ая, -ае.

таксікама́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, схільны да таксікаманіі.

|| ж. таксікама́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. таксікама́нскі, -ая, -ае.