Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

горн, -а, мн. го́рны, -аў, м.

Медны духавы інструмент для падачы сігналаў.

Горны зайгралі адбой.

горна... і горна-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. горны¹, напр.: горна-металургічны, горнарабочы, горнастралковы, горнакліматычны, горназдабываючы, горнахімічны.

горнавыратава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы выратавальнага атрада ў рудніках, шахтах.

горнавыратава́льны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да выратавальных работ у рудніках, шахтах.

Горнавыратавальная брыгада.

горназаво́дскі, -ая, -ае.

Які мае адносіны да горнай¹ прамысловасці.

Горназаводскія раёны.

горназаво́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Уладальнік горназаводскага прадпрыемства.

горнапрамысло́вы, -ая, -ае.

Які мае адносіны да горнай¹ прамысловасці.

Г. раён.

горнапрахо́дчы, -ая, -ае (спец.).

Звязаны з праходкай горных вырабатак.

Горнапраходчыя работы.

горнарабо́чы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Рабочы горнай¹ прамысловасці.

го́рна-абагача́льны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да здабычы каштоўных мінералаў з руды.

Г. камбінат.