Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

го́луб, -а, мн. галубы́, галубо́ў, м.

Птушка сямейства галубіных пераважна з шаравата-блакітным ці белым апярэннем і вялікім зобам.

Дзікі г.

Г. міру (відарыс белага голуба як сімвал міру).

|| памянш. галубо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

|| прым. галубі́ны, -ая, -ае.

Галубіныя гнёзды.

Галубіная пошта.

Галубіная душа (перан.).

голубагадо́вец, -до́ўца, мн.о́ўцы, -до́ўцаў, м.

Чалавек, які займаецца голубагадоўляй.

голубагадо́ўля, -і, ж.

Развядзенне і дрэсіроўка галубоў.

|| прым. голубагадо́ўчы, -ая, -ае.

го́лы, -ая, -ае; гол, -а.

1. Не апрануты, не прыкрыты адзеннем.

Голая спіна.

2. Без расліннага або валасянога покрыва.

Г. чэрап.

Голыя дрэвы.

3. Нічым не пакрыты, не прыкрыты.

Голыя сцены.

Спаць на голым ложку.

4. перан. Узяты сам па сабе, без тлумачэнняў, без дадаткаў.

Голыя лічбы.

Голыя факты.

5. Без прымесей, чысты.

Г. пясок.

6. перан. Бедны.

Балявалі, пакуль голы сталі (прыказка).

Гол як сакол — вельмі бедны, які нічога не мае.

Голы як бізун — пра вельмі беднага чалавека.

Голы як бубен (разм.) — пра голае, без расліннасці месца.

гольф, -а, м.

Гульня ў мяч, які клюшкай заганяюць у ямку, пераадольваючы рад штучных перашкод.

го́льфы, -аў.

1. Кароткія штаны з манжэтамі, якія зашпільваюцца пад каленам.

2. адз. гольф, -а, м. Панчохі да калена.

го́ман, -у, м.

1. Гучная невыразная гаворка некалькіх чалавек.

На вуліцы стаяў г.

2. перан. Шум, гул, гудзенне.

Птушыны г.

гон гл. гнаць.

го́нар, -у, м.

1. Грамадская або маральная годнасць, тое, што выклікае ўсеагульную павагу.

Справа гонару.

2. Высакамернасць, фанабэрыстасць.

Чалавек з гонарам.

гонг, -а, мн. -і, -аў, м.

Ударны музычны інструмент у выглядзе металічнага дыска, ужыв. таксама для падачы сігналаў.

Ударыць у г.