Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

го́днасць, -і, ж.

1. гл. годны.

2. Неабходныя маральныя якасці чалавека, а таксама ўсведамленне гэтых якасцей.

Г. працоўнага чалавека.

3. Званне (разм.).

Надаць г. народнага артыста Беларусі.

го́дны, -ая, -ае; -дзен, -дна.

Прыгодны для чаго-н., для якіх-н. мэт.

Г. для страявой службы.

|| наз. го́днасць, -і, ж.

Тэрмін годнасці лякарства.

го́йданне гл. гайдаць.

ГО́ЙДАЦЦА гл. гайдацца.

ГО́ЙДАЦЬ гл. гайдаць.

го́йсаць, -аю, -аеш, -ае і гайса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (разм.).

Хутка і мітусліва рухацца, перамяшчацца; бегаць, раз’язджаць у пошуках каго-, чаго-н.

Г. па магазінах.

|| наз. го́йсанне, -я, н. і гайса́нне, -я, н.

гол, -а, мн. галы́, гало́ў, м.

У спартыўных гульнях: забіты або прапушчаны мяч, шайба і пад., а таксама ачко, якое каманда выйграе пры пападанні мяча ў вароты праціўніка.

Забіць г.

|| прым. галявы́, -а́я, -о́е.

Г. момант ля варот.

голагало́вы, -ая, -ае.

1. 3 голай, непакрытай галавой.

Г. хлопчык.

2. З абстрыжанай ці лысай галавой.

го́лад, -у, М -дзе, м.

1. Вострае адчуванне патрэбы ў ежы, а таксама працяглае недаяданне.

Памерці з голаду.

2. Адсутнасць ці недахоп прадуктаў харчавання ў выніку неўраджаю, засухі, вайны і пад.

Вайна нясе г. і разбурэнні.

3. перан. Увогуле недахоп чаго-н.

Кніжны г.

Г. на культурныя мерапрыемствы.

Марыць голадам — даводзіць да знямогі.

го́лас, -у, мн. галасы́, галасо́ў, м.

1. Гукі, якія ўтвараюцца ваганнем галасавых звязак, што знаходзяцца ў горле.

Ля рэчкі чуліся вясёлыя галасы.

Высокі г.

2. Асобная самастойная партыя многагалосага твора вакальнай і інструментальнай музыкі.

Раманс для двух галасоў.

3. Меркаванне, выказванне, думка.

Падаць г. (выказаць сваю думку). Прыслухоўвацца да голасу мас.

4. Права заяўляць сваё меркаванне пры вырашэнні дзяржаўных пытанняў.

Не хапіла аднаго голасу на выбарах.

Галасы выбаршчыкаў.

Падлік галасоў.

Рашаючы г.

5. Клавіш музычнага інструмента (разм.).

У акардэоне сапсаваліся галасы.

На ўвесь голас — гучна, на поўную сілу.

У адзін голас — дружна, адзінадушна.

|| памянш. галасо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. галасавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Галасавыя звязкі.

го́ласны, -ая, -ае.

Гучны, звонкі.

Голаснае чытанне.

го́лле гл. галлё.