Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ва́жнасць, -і, ж.

1. гл. важны.

2. Велічнасць, фанабэрыстасць.

Напусціць на сябе в.

(Не) вялікая важнасць (разм.) — нічога асаблівага.

важне́цкі, -ая, -ае (разм.).

1. Вельмі добры, выдатны.

Важнецкія работы.

2. Велічны, фанабэрысты.

В. выгляд.

ва́жнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Прымаць паважны выгляд, фанабэрыцца.

|| наз. ва́жнічанне, -я, н.

ва́жны, -ая, -ае.

1. Які мае вялікае значэнне, значны.

Важная справа.

Важная галіна народной гаспадаркі.

2. Высокі па пасадзе, становішчы (разм.).

В. начальнік.

Важная персона.

3. Велічны, паважны, фанабэрысты.

В. выгляд.

Важна (прысл.) трымаць сябе.

|| наз. ва́жнасць, -і, ж. (да 1 і 3 знач.).

ва́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; незак.

1. Вызначаць сваю вагу шляхам узважвання.

2. Праяўляць жаданне, намервацца зрабіць што-н. (разм.).

В. ударыць кіем.

ва́жыць, -жу, -жыш, -жыць; незак.

1. каго-што. Вызначаць вагу, узважваць.

В. збожжа.

2. Мець пэўную вагу (у 1 знач.).

Рыбіна важыць два кілаграмы.

|| наз. ва́жанне, -я, н. (да 1 знач.).

ва́за, -ы, мн. -ы, ваз, ж.

Пасудзіна для кветак, садавіны і пад. або проста дэкаратыўнага прызначэння.

Хрустальная в.

|| памянш. ва́зачка, -і, ДМ -чцы, -чак, ж.

|| прым. ва́завы, -ая, -ае (спец.).

вазавы́ гл. воз.

ваза́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Той, хто перавозіць грузы на конях.

|| прым. ваза́цкі, -ая, -ае.

вазелі́н, -у, м.

Мазь, якую атрымліваюць з нафты (ужыв. ў медыцыне, касметыцы, тэхніцы).

Борны в.

|| прым. вазелі́навы, -ая, -ае.