Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гнеў, гне́ву, м.

Пачуццё моцнага абурэння, злосці.

Прыйсці ў г.

Колькі гневу было за крытыку.

гне́ўны, -ая, -ае.

1. Ахоплены гневам.

Г. адміністратар.

2. Злосны, грозны.

Г. позірк.

гні́да, -ы, ДМ гнідзе, мн. -ы, гнід, ж.

Яйцо вошы.

|| прым. гні́дны, -ая, -ае.

гніе́нне, -я, н.

Працэс распаду арганічных рэчываў пад уздзеяннем мікраарганізмаў.

гні́ласны, -ая, -ае.

Які выклікае гніенне, выраблены гніеннем.

Гніласныя мікробы.

Г. пах.

|| наз. гні́ласнасць, -і, ж.

гнілата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж. (разм.).

Тое, што і гніль.

гніллё, -я́, н., зб. (разм.).

Гнілыя прадметы, гніль.

гнілу́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Тое, што і гніляк (у 1 знач.).

2. Гнілая, ляжалая груша.

гнілы́, -а́я, -о́е.

1. Сапсаваны гніеннем, спарахнелы, затхлы.

Гнілая салома.

Гнілая вада.

2. Сыры, дажджлівы.

Гнілая восень.

3. перан. Непрыгодны, нездаровы.

Г. настрой.

|| наз. гні́ласць, -і, ж.

гніль, -і, ж.

1. Што-небудзь гнілое, сапсаванае гніеннем.

У яблыку з’явілася г.

2. Назва многіх грыбковых або бактэрыяльных хвароб у раслін.

Мокрая г. бульбы.