Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

глянцаві́ты, -ая, -ае.

3 глянцам, не матавы.

Глянцавітая папера.

|| наз. глянцаві́тасць, -і, ж.

гля́нцавы, -ая, -ае.

3 наведзеным глянцам, бліскучы.

Глянцавая паверхня.

гляцыёлаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па гляцыялогіі.

гляцыяло́гія, -і, ж.

Навука аб прыродных ільдах ва ўсіх іх формах на паверхні Зямлі.

|| прым. гляцыялагі́чны, -ая, -ае.

гм, выкл. (разм.).

Выражае недавер’е, сумненне, іронію.

гмах, -у, мн. -і, -аў, м.

Вялікі і высокі будынак.

гнаі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., гно́іцца; незак.

Выдзяляць гной.

Рана гноіцца.

|| наз. гнае́нне, -я, н.

гнаі́ць, гнаю́, гно́іш, гно́іць; незак., каго-што.

1. Прыводзіць у стан гніення.

Г. дабро.

2. перан. Доўгі час трымаць каго-н. у невыносна цяжкіх умовах для жыцця.

Г. у турме.

|| зак. згнаі́ць, згнаю́, згно́іш, згно́іць; згно́ены.

|| наз. гнае́нне, -я, н.

гнайні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Гнойны нарыў, крыніца выдзялення гною.

Разрэзаць г.

2. перан. Цэнтр якой-н. шкоднай грамадскай з’явы.

|| прым. гнайніко́вы, -ая, -ае.

гнасеало́гія, -і, ж.

У філасофіі: тэорыя пазнання.

|| прым. гнасеалагі́чны, -ая, -ае.