Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

глумі́цца, глумлю́ся, глу́мішся, глу́міцца; незак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Марна траціцца, псавацца.

Цяжка глядзець, як глуміцца дабро.

2. з каго-чаго. Здзекавацца, кпіць, насміхацца.

Г. з дзіцяці.

|| зак. зглумі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., зглу́міцца; зглу́млены (да 1 знач.).

|| наз. глум, -у, м. і глумле́нне, -я, н.

глумі́ць, глумлю́, глу́міш, глу́міць; незак., што (разм.).

Марна траціць, псаваць.

Г. дабро.

|| зак. зглумі́ць, зглумлю́, зглу́міш, зглу́міць; зглу́млены.

|| наз. глум, -у, м. і глумле́нне, -я, н.

глу́пства, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Дурны ўчынак, думка, недарэчнасць.

2. Што-н. нязначнае, дробязнае.

Не варта гаварыць пра г.

глухава́ты, -ая, -ае.

Часткова пазбаўлены слыху; які недачувае.

глуханемата́, -ы́, ДМ -маце́, ж.

Адсутнасць слыху і здольнасці гаварыць.

глуханямы́, -а́я, -о́е.

Пазбаўлены слыху і здольнасці гаварыць.

глухата́, -ы́, ДМ -хаце́, ж.

Поўная адсутнасць або частковы недахоп слыху.

глухі́, -а́я, -о́е.

1. Пазбаўлены слыху.

Г. чалавек.

Падручнікі для глухіх (наз.).

2. перан., да чаго. Неспагадлівы, раўнадушны.

Г. да чужых патрэб.

3. Прыглушаны, невыразны.

Г. трэск.

Піяніна гучыць глуха (прысл.).

4. Густы, цёмны, непралазны.

Г. лес.

5. Ціхі, пустынны.

Г. завулак.

6. перан. Позні.

Глухая восень.

Глухая поўнач.

7. Без адтулін, суцэльны.

Глухая сцяна.

Глухі зычны — зычны гук, які вымаўляецца без удзелу голасу.

глухме́нь, -і, ж. (разм.).

Глуш, глухое, аддаленае месца.

Лясная г.

Жыць у глухмені.

глу́хнуць, -ну, -неш, -не; глух, глу́хла; -ні; незак.

1. Станавіцца глухім (у 1 знач.).

2. Заціхаць, слабець, знікаць.

Шум глухне.

Матор глухне.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Дзічэць, зарастаць пустазеллем.

Цыбуля без догляду глухне ад травы.

4. перан. Паступова слабець або знікаць.

Пачуцці з часам глухнуць.

|| зак. заглу́хнуць, -не; заглу́х, -хла (да 2—4 знач.) і аглу́хнуць, -ну, -неш, -не; аглу́х, -хла; -ні (да 1 знач.).