Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гліст, -а́, М -сце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Чарвяк, які паразітуе ў арганізме чалавека або жывёлы.

2. Пра худога чалавека (груб., разм.).

|| прым. глі́сны, -ая, -ае (да 1 знач.).

глістаго́нны, -ая, -ае.

Прызначаны для выдалення глістоў (пра лякарства).

Глістагонныя сродкі.

гліцы́нія, -і, ж.

Паўднёвая павойная дэкаратыўная расліна сямейства бабовых з гронкамі пахучых кветак.

|| прым. гліцы́ніевы, -ая, -ае.

гліцэры́на, -ы, ж.

Бясколерная масляністая вадкасць, якую атрымліваюць з тлушчаў для медыцынскіх і тэхнічных мэт.

|| прым. гліцэры́навы, -ая, -ае.

гло́бус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Мадэль зямнога шара або нябеснай сферы, умацаваная на вертыкальнай падстаўцы.

|| прым. гло́бусны, -ая, -ае.

гло́са, -ы, мн. -ы, глос, ж. (спец.).

Пераклад або тлумачэнне незразумелага слова або выразу, пераважна ў старажытных тэкстах на палях або ў самім тэксце.

Глосы ў скарынаўскіх тэкстах.

глотагене́з, -у, м. (спец.).

Працэс станаўлення чалавечай натуральнай гукавой мовы.

|| прым. глотагене́зны, -ая, -ае.

гло́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Частка стрававальнага тракту: мышачная трубка, якая злучае поласць рота са страваводам.

2. Тое, што і горла (у 1 і 2 знач.; разм.).

Схапіць за глотку.

|| прым. гло́тачны, -ая, -ае.

глузд, -у, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Розум, развага; мазгі.

Варочаць глуздамі.

глум, -у, м.

1. гл. глуміць.

2. Пра што-н. папсаванае, марна страчанае.

Многа сена пайшло ў г.