трохбо́рства, -а,
Спартыўнае спаборніцтва па трох відах спорту ці па трох відах практыкаванняў у адным відзе спорту.
трохбо́рства, -а,
Спартыўнае спаборніцтва па трох відах спорту ці па трох відах практыкаванняў у адным відзе спорту.
трохвёрстка, -і,
Геаграфічная карта, якая мае маштаб тры вярсты ў цалі.
трохвуго́льнік, -а,
Геаметрычная фігура, абмежаваная трыма прамымі лініямі, якія перасякаюцца і ўтвараюць тры ўнутраныя вуглы, а таксама прадмет такой формы.
трохвуго́льны, -ая, -ае.
Які мае тры вуглы, у форме трохвугольніка.
трохвыме́рны, -ая, -ае.
Які мае тры вымярэнні: даўжыню, шырыню і вышыню.
||
трохвярсто́вы, -ая, -ае.
1. Працягласцю ў тры вярсты.
2. Які мае маштаб тры вярсты ў цалі.
трохгадзі́нны, -ая, -ае.
1. Які працягваецца тры гадзіны.
2. Прызначаны на тры гадзіны.
трохгадо́вы, -ая, -ае.
1. Які праіснаваў, працягваецца тры гады.
2. Узростам у тры гады.
трохго́ддзе, -я,
1. Прамежак часу тэрмінам у тры гады.
2. чаго. Гадавіна якой
трохгра́нны, -ая, -ае.
1. Які мае тры грані.
2. Утвораны перасячэннем трох граней, што праходзяць праз адну кропку (