Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гла́нды, -аў, адз. гла́нда, ДМ -дзе, ж.

Паднябенныя міндаліны.

|| прым. гла́ндавы, -ая, -ае.

гласа́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

Тлумачальны слоўнік устарэлых і малазразумелых слоў да якога-н. тэксту, пераважна старажытнага.

гла́сны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі: член гарадской думы, гарадскі дэпутат.

глаўко́ма, -ы, ж.

Хвароба вачэй, пры якой павышаецца ціск унутры вока.

|| прым. глаўко́мны, -ая, -ае.

гле́ба, -ы, мн. -ы, глеб, ж.

1. Верхні слой зямной кары.

Гліністая г.

2. перан. Аснова, апора.

Падрыхтаваць глебу для перагавораў.

Выбіць глебу з-пад чыіх ног — прымусіць пераканацца ў беспадстаўнасці чаго-н.; пазбавіць упэўненасці ў чым-н.

|| прым. гле́бавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

глебазна́вец, -на́ўца, мн.а́ўцы, -на́ўцаў, м.

Спецыяліст у галіне глебазнаўства.

глебазна́ўства, -а, н.

Навука, якая займаецца вывучэннем глебы (у 1 знач.).

|| прым. глебазна́ўчы, -ая, -ае.

гле́джанне, -я, н.

У выразе: пункт гледжання — тое, што і пункт погляду.

гле́істы, -ая, -ае.

1. Пакрыты глеем, які змяшчае многа глею.

Глеістае дно возера.

2. Вязкі.

Глеістая дарога.

|| наз. гле́істасць, -і, ж.

глей, -ю, м.

Вязкі асадак з мінеральных або арганічных рэчываў на дне вадаёмаў.

|| прым. гле́евы, -ая, -ае.