Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ваенна-...

Першая састаўная частка складаных слоў у знач. ваенны, які мае адносіны да абслугоўвання ўзброеных сіл, да вядзення вайны, напр.: ваенна-паветраны, ваенна-прамысловы, ваенна-інжынерны.

вае́нна-палявы́, -а́я, -о́е.

Ваенны (у 2 знач.), які ажыццяўляецца, дзейнічае ва ўмовах ваеннага часу.

Ваенна-палявы суд.

Ваенна-палявая хірургія.

вае́нна-прамысло́вы, -ая, -ае.

У выразе: ваенна-прамысловы комплекс — аб’яднанне манаполій, прадпрыемстваў, што вырабляюць ваенную прадукцыю, а таксама аб’яднанне прадстаўнікоў узброеных сіл і часткі дзяржаўна-адміністрацыйнага апарату, якое ставіць сваёй мэтай гонку ўзбраенняў.

вае́нны, -ая, -ае.

1. гл. вайна.

2. Які мае адносіны да абслугоўвання арміі і патрэб вайны.

Ваенная прамысловасць.

Ваеннае становішча.

На в. лад.

3. у знач. наз. вае́нны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Тое, што і ваеннаслужачы.

вае́ншчына, -ы, ж., зб. (пагард.).

Агрэсіўныя ваенныя колы.

важа́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Павадыр статка, чарады.

2. Кіраўнік, арганізатар.

В. моладзі.

важа́ты, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

1. Праваднік, які паказвае шлях тым, хто за ім ідзе.

2. Кіраўнік піянерскага атрада, дружыны.

|| ж. важа́тая, -ай, мн. -ыя, -ых.

|| прым. важа́цкі, -ая, -ае (да 2 знач.; разм.).

важдані́на, -ы, ж. (разм.).

Занятак, які патрабуе многа часу, увагі, турбот.

важда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак. (разм.).

Доўга займацца якой-н. справай; корпацца.

В. з паперамі.

Хопіць в. з гэтым гультаём!

ва́жкі, -ая, -ае.

1. Які мае значную вагу пры невялікім аб’ёме.

В. тавар.

2. перан. Пераканаўчы.

В. доказ.

Важка (прысл.) гаварыць.

3. перан. Пазбаўлены лёгкасці; цяжкі.

Важкія крокі.

|| наз. ва́жкасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).