рабо́чы², -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да рабочага¹, рабочых, уласцівы ім.
Р. клас.
Р. рух.
Па-рабочаму (прысл.).
2. Які непасрэдна выконвае работу, пэўнае дзеянне.
Рабочыя часткі машыны.
Рабочыя пчолы.
3. Які жыве са сваёй працы; працоўны.
Р. чалавек.
4. Які служыць, прызначаны для работы, выкарыстоўваецца ў рабоце.
Р. інструмент.
Рабочае адзенне.
Р. стол.
5. Устаноўлены для работы, заняты работай (пра час).
Р. дзень.
Р. сезон.
○
Рабочая сіла — сукупнасць фізічных і духоўных магчымасцей чалавека, якія выкарыстоўваюцца ім у працэсе вытворчасці.
Рабочыя рукі — рабочыя, рабочая сіла.
Не хапае рабочых рук.
◊
У рабочым парадку (зрабіць, вырашыць што-н.) — у працэсе работы.
рабро́, -а́, мн. рэ́бры і (з ліч. 2, 3, 4) рабры́, рэ́браў н.
1. Дугападобная вузкая косць, якая ідзе ад хрыбетніка да грудной косці.
Зламаць р.
2. Звычайна выгнутая частка каркаса якога-н. збудавання, прадмета і пад. (разм.).
Валяюцца рэбры старой лодкі.
3. Адрэзак прамой, які ляжыць на перасячэнні дзвюх граней геаметрычнага цела.
Р. куба.
4. Вузкі край ці бок прадмета (па яго даўжыні), кант¹ (у 1 знач.).
Р. цагліны.
Р. далоні.
◊
Адны рэбры — хто-н. надта худы, благі.
Палічыць рэбры каму — пабіць, збіць каго-н.
|| прым. рэ́берны, -ая, -ае (да 1 знач.)
Рэберныя мышцы.
рабры́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж. (разм.).
Адно рабро (у 1 і 2 знач.).
|| памянш.-ласк. рабры́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
рабры́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
1. гл. рабрына.
2. Мяса грудной часткі тушы з рэбернымі касцямі.
Капуста з рабрынкай.
рабры́сты, -ая, -ае.
Няроўны, з выступамі, гранямі.
Рабрыстая паверхня.
|| наз. рабры́стасць, -і, ж.
ра́бства, -а, н.
1. Грамадскі лад, заснаваны на рабаўладанні.
Каланіяльнае р.
2. Стан, становішча раба (у 1 знач.).
Вызваліцца з р.
3. перан. Поўнае падпарадкаванне чужой волі, уплыву.
Духоўнае р.
рабу́нак, -нку, м.
Гвалтоўны захоп чужой маёмасці, грабеж.
рабфа́к, -а, мн. -і, -аў, м.
Скарачэнне: рабочы факультэт — для падрыхтоўкі рабочай і сялянскай моладзі да навучання ў вышэйшай школе (у 1919—1940 гг.).
|| прым. рабфа́каўскі, -ая, -ае.
рабфа́кавец, -каўца, мн. -каўцы, -каўцаў, м.
Навучэнец рабфака.
|| ж. рабфа́каўка, -і, ДМ -каўцы, мн. -і, -кавак.