Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ло́ўкі, -ая, -ае.

1. Спрытны, умелы.

Л. варатар.

2. Выкрутлівы, які знаходзіць выйсце з цяжкага становішча.

Гэта быў л. гаспадарнік.

3. Выгадны, зручны.

Лоўкае сядло.

|| наз. ло́ўкасць, -і, ж.

ло́ўля гл. лавіць.

ло́ўчы¹, -ая, -ае.

1. Прывучаны да лоўлі, палявання.

Лоўчыя сабакі.

2. Прызначаны для лоўлі звяроў.

Лоўчыя ямы.

ло́ўчы², -ага, мн. -ыя, -ых, м. (гіст.).

У Расіі да 17 ст.: службовая асоба, якая ведала дварцовым паляваннем і рыбнай лоўляй.

ло́цман¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, якая праводзіць судны па фарватары.

|| прым. ло́цманскі, -ая, -ае.

ло́цман², -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікая марская рыба, якая суправаджае на далёкія адлегласці караблі і буйных рыб, асабліва акул.

ло́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Раздзел суднаваджэння — апісанне мораў, водных шляхоў, узбярэжжаў, гідралагічных, метэаралагічных і іншых умоў, а таксама навігацыйны дапаможнік, які ўтрымлівае такое апісанне.