Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ге́тман, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

1. Ва Украіне ў 16—17 стст.: выбарны начальнік казацкага войска і вярхоўны правіцель.

2. У Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы ў 16—18 стст.: камандуючы войскамі.

|| прым. ге́тманскі, -ая, -ае.

ге́тры, -аў, адз. ге́тра, -ы, ж.

Від цёплай адзежы для ног, якая надзяваецца на абутак і закрывае ногі ад шчыкалатак да каленяў.

|| прым. ге́травы, -ая, -ае.

гетэраге́нны, -ая, -ае.

Разнародны па сваім складзе або паходжанні частак; проціл. гамагенны.

гешэ́фт, -у, М -фце, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Спекуляцыйная, выгадная здзелка.

гі́бель, -і, ж.

1. Знішчэнне, разбурэнне, смерць (пры катастрофе, стыхійным бедстве і пад.).

Г. касмічнага карабля.

2. чаго. Незлічонае мноства, вялікая колькасць (разм.).

Летам г. работы ў сялян.

гі́бельны, -ая, -ае.

Які вядзе да гібелі, пагражае гібеллю (у 1 знач.).

Г. крок.

|| наз. гі́бельнасць, -і, ж.

гібе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).

Пакутаваць, гараваць ад нястачы, голаду, цяжкай працы і пад.

Г. у галечы.

|| наз. гібе́нне, -я, н.

гі́бкі, -ая, -ае.

1. Які лёгка гнецца і разгінаецца; пругкі.

Г. дубец.

2. перан. Багаты адценнямі, выразны (пра голас, характар і пад.).

Г. голас.

3. перан. Здольны ўмела і хутка рэагаваць на пэўныя ўмовы, абставіны, прызвычайвацца да іх.

Гібкая палітыка.

|| наз. гі́бкасць, -і, ж.

гі́блы, -ая, -ае (разм.).

Які пагражае гібеллю, не абяцае нічога добрага; безнадзейны.

Гіблая справа.

Гіблае месца.

гібо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікая чалавекападобная малпа, звычайна з белым футрам вакол твару, якая жыве ў Паўднёва-Усходняй Азіі.