Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

назубо́к, прысл. (разм.).

Вельмі добра, на памяць.

Вывучыць н.

назусі́м, прысл. (разм.).

Назаўсёды, зусім.

Вярнуцца н.

Аддаць н.

называ́льны, -ая, -ае (спец.).

Які мае адносіны да называння.

Называльная функцыя слова.

называ́нне гл. назваць¹.

называ́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. назвацца.

2. Мець якое-н. імя, прозвішча, якую-н. назву.

Вёска называецца Малінаўка.

3. Браць на сябе выкананне якіх-н. абавязкаў, якой-н. справы.

Згаджаліся многія, але ніхто першым не называўся.

4. у знач. пабочн. сл. Зрабіць не так, як хацелася б, як трэба.

Пры сустрэчы штосьці буркнуў, называецца, прывітаўся.

Што называецца, у знач. пабочн. сл. (разм.) — як кажуць, як прынята гаварыць.

называ́ць¹ гл. назваць¹.

назыўны́, -а́я, -о́е.

У выразе: назыўны сказ — аднасастаўны сказ, у якім галоўны член выражаны формай назоўнага склону назоўніка.

наі́ўны, -ая, -ае.

Прастадушны, які не набыў, не мае жыццёвага вопыту.

Н. хлопец.

Наіўнае пытанне.

|| наз. наі́ўнасць, -і, ж.

най..., прыстаўка.

Ужыв. пры ўтварэнні найвышэйшай ступені прыметнікаў і прыслоўяў і надае ім значэнне самай высокай ступені якасці, напр.: найлепшы, найчасцей.

найбо́лей, прысл.

Тое, што і найбольш.