Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бязду́м’е, -я, н.

Адсутнасць думак, засяроджанасці.

Стан бяздум’я.

бязду́мны, -ая, -ае.

Які не задумваецца; не здольны на роздум; легкадумны.

Б. чалавек.

Б. ўчынак.

Бяздумнае рашэнне.

|| наз. бязду́мнасць, -і, ж.

бязду́шны, -ая, -ае.

1. Пазбаўлены чуласці, сардэчнасці; чэрствы.

Б. чалавек.

2. Халодны, сухі.

Бяздушная ігра артыста.

|| наз. бязду́шнасць, -і, ж.

бя́зевы гл. бязь.

бяззлу́чнікавы, -ая, -ае.

У граматыцы: звязаны ў сінтаксічнае цэлае без дапамогі злучнікаў.

Складаны б. сказ.

бяззме́нны, -ая, -ае.

Які не змяняецца працяглы час, пастаянны.

Б. старшыня.

|| наз. бяззме́ннасць, -і, ж.

бяззо́рны, -ая, -ае.

На якім не відаць зор.

Бяззорнае неба.

бяззу́бы, -ая, -ае.

1. Які не мае зубоў.

2. перан. Непрынцыповы, пазбаўлены вастрыні.

Бяззубая крытыка.

|| наз. бяззу́басць, -і, ж.

бязла́дны, -ая, -ае.

1. Пазбаўлены парадку, хаатычны.

Б. натоўп.

2. У якім няма пэўнай сістэмы, паслядоўнасці, рытму; сумбурны.

Бязладная гаворка.

3. Бесталковы, неарганізаваны.

Б. чалавек.

|| наз. бязла́днасць, -і, ж.

бязле́сны, -ая, -ае.

Які не мае лясоў, лясной расліннасці.

Б. край.

|| наз. бязле́ссе, -я, н. і бязле́сіца, -ы, ж.