Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бязвы́хадны, -ая, -ае.

Пра становішча, з якога няма выйсця.

Бязвыхаднае становішча.

|| наз. бязвы́хаднасць, -і, ж.

бязглу́здзіца, -ы, ж. (разм.).

Тое, што пярэчыць сэнсу; недарэчнасць, глупства.

Вярзе бязглуздзіцу.

бязгрэ́шны, -ая, -ае.

1. Які не зрабіў граху.

Гэта быў б. чалавек.

2. Які не мае ў сабе нічога дрэннага; чысты.

Бязгрэшныя думкі.

|| наз. бязгрэ́шнасць, -і, ж.

бязгу́чны, -ая, -ае.

Які не суправаджаецца гукамі; ціхі.

Б. плач.

|| наз. бязгу́чнасць, -і, ж.

бязда́рнасць, -і, ж.

1. гл. бяздарны.

2. мн. -і, -ей. Бяздарны чалавек (разм.).

Гэты супрацоўнік — поўная б.

бязда́рны, -ая, -ае.

Які не мае таленту, здольнасцей.

Б. паэт.

|| наз. бязда́рнасць, -і, ж.

бяздзе́йнасць, -і, ж.

Адсутнасць дзейнасці; пасіўнасць.

Нельга мірыцца з бяздзейнасцю.

бяздзе́йнікавы, -ая, -ае.

У граматыцы: сказ, які не мае ў сваім складзе дзейніка.

бяздзе́йнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Нічога не рабіць, не праяўляць дзейнасці.

Яна цэлымі днямі бяздзейнічае.

бяздзе́йны, -ая, -ае.

1. Які не праяўляе дзейнасці, недастаткова энергічны, пасіўны.

Бяздзейная натура.

2. Нічым не заняты, гультайскі.

Бяздзейнае баўленне часу.