Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бязбо́жнасць, -і, ж.

Адмаўленне існавання Бога, адсутнасць веры ў Бога.

бязбо́жнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які не верыць у Бога, адмаўляе яго існаванне.

|| ж. бязбо́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. бязбо́жніцкі, -ая, -ае.

бязбо́жны, -ая, -ае.

1. Які не прызнае існавання Бога.

Бязбожная літаратура.

2. Неймаверны, несумленны (разм.).

Б. лгун.

бязбо́льны, -ая, -ае.

Які не выклікае болю, фізічных пакут.

Б. укол.

|| наз. бязбо́льнасць, -і, ж.

бязбо́язны, -ая, -ае.

Які не ведае страху, бясстрашны.

|| наз. бязбо́язнасць, -і, ж.

бязбро́вы, -ая, -ае.

Які мае ледзь прыкметныя бровы.

Б. твар.

|| наз. бязбро́васць, -і, ж.

бязва́жкі, -ая, -ае.

Які мае вельмі малую вагу, лёгкі.

|| наз. бязва́жкасць, -і, ж.

У стане бязважкасці.

бязве́р’е, -я, н.

Адсутнасць веры, упэўненасці ў чым-н.

Ён не паддаваўся бязвер’ю.

бязве́рхі, -ая, -ае.

Такі, у якім няма верху, верхавіны.

Бязверхая асіна.

бязве́траны, -ая, -ае.

Ціхі, без ветру.

Бязветранае надвор’е.