Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бюро́¹, нескл., н.

1. Назва кіруючай часткі некаторых органаў, устаноў, а таксама пасяджэнне яе складу.

Б.

Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

2. Назва некаторых устаноў, кантор і пад.

Б. знаходак.

Б. надвор’я.

бюро́², нескл., н.

Пісьмовы стол з шуфлядамі для захоўвання папер.

бюст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Скульптура верхняй часткі чалавечага цела (да грудзей або да пояса).

Бронзавы б.

Янкі Купалы.

2. Жаночыя грудзі.

Выступіла жанчына з ладным бюстам.

|| прым. бю́ставы, -ая, -ае.

бюстга́льтар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прадмет жаночай ніжняй бялізны для падтрымання грудзей.

|| прым. бюстга́льтарны, -ая, -ае.

бягля́к, бегляка́, мн. беглякі́, бегляко́ў, м. (разм.).

Той, хто ўцякае, уцякач.

|| ж. бягля́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

бяго́м, прысл.

Хутка пераступаючы нагамі, у тэмпе бегу; не шагам.

Прыпусціцца б.

бяго́нія, -і, мн. -і, -ній, ж.

Дэкаратыўная трапічная і субтрапічная расліна сямейства бягоніевых з прыгожым пярэстым лісцем і дробнымі кветкамі.

|| прым. бяго́ніевы, -ая, -ае.

Б. адростак.

Сямейства бягоніевых (наз.).

бягу́н, бегуна́, мн. бегуны́, бегуно́ў, м.

Той, хто хутка бегае; спартсмен, які займаецца бегам (у 1 знач.).

Б. на кароткія дыстанцыі.

|| ж. бягу́ння, -і, мн. -і, -яў.

бягу́чы, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца ў руху.

Бягучая вада.

Шукай бягучага ваўка след.

2. Які зараз адбываецца, цяперашні, штодзённы.

Бягучыя справы.

Б. момант.

|| наз. бягу́часць, -і, ж.

бяда́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. бе́ды і (з ліч. 2, 3, 4) бяды́, бед, ж.

1. Няшчасце, гора.

Дапамагчы ў бядзе.

Беды цярпець — каменнае сэрца мець (прыказка). Б. па бядзе як па нітачцы ідзе (прыказка).

2. Нястача, галеча.

У хаце — б.

3. у знач. вык. Дрэнна; непрыемна.

Б. мне з ім.

Бяда вялікая (разм.) — не мае значэння, няважна.

Бядой латаны (разм.) — вельмі бедны.

Далей ад бяды (разм.) — пра нежаданне ўвязвацца ў непрыемную гісторыю.

Такой бяды; толькі (той) бяды (разм.) — не мае значэння.