Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бяздзе́тны, -ая, -ае.

Які не мае сваіх дзяцей.

Бяздзетная жанчына.

|| наз. бяздзе́тнасць, -і, ж.

бяздо́глядны, -ая, -ае.

Які расце, жыве, існуе без догляду.

Б. сад.

Бяздогляднае маленства.

бяздо́жджыца, -ы, ж. (разм.).

Летняя пара, калі няма дажджоў; сухмень.

Цэлы месяц стаяла б.

бяздо́казны, -ая, -ае.

Не падмацаваны доказамі.

Бяздоказнае абвінавачанне.

|| наз. бяздо́казнасць, -і, ж.

бяздо́льны, -ая, -ае.

Які не мае шчаслівай долі, няшчасны.

Б. люд.

|| наз. бяздо́льнасць, -і, ж.

бяздо́мак, -мка, мн. -мкі, -мкаў, м. (разм.).

Той, хто не мае свайго жылля і сям’і.

бяздо́мнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які не мае дому, прытулку.

Так і жыў бяздомнікам.

|| ж. бяздо́мніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

бяздо́мны, -ая, -ае.

Які не мае жылля, прытулку.

|| наз. бяздо́мнасць, -і, ж.

бяздо́нны, -ая, -ае.

Які не мае дна, вельмі глыбокі.

Бяздоннае возера.

|| наз. бяздо́ннасць, -і, ж.

бяздро́тавы, -ая, -ае.

Які працуе без дротавых прыстасаванняў (для прыёму і перадачы гукаў, сігналаў).

Бяздротавая сувязь.

Б. тэлефон.