Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бязра́дасны, -ая, -ае.

Пазбаўлены радасці, невясёлы.

Бязрадаснае жыццё.

|| наз. бязра́даснасць, -і, ж.

бязро́дны, -ая, -ае.

1. Які не мае або не ведае родных.

Бязродная сірата.

2. перан. Які страціў або парваў сувязь са сваім народам, сваёй краінай.

Б. эмігрант.

|| наз. бязро́днасць, -і, ж.

бязро́сны, -ая, -ае.

Без расы.

Бязросная раніца.

бязру́кі, -ая, -ае.

1. Які не мае рукі або рук.

Б. інвалід.

2. перан. Няспрытны ў рабоце, няўмелы (разм.).

|| наз. бязру́касць, -і, ж.

бязры́б’е, -я, н.

Адсутнасць або недахоп рыбы.

На бязрыб’і і рак рыба (прыказка).

бязры́бны, -ая, -ае.

У якім няма рыбы.

Бязрыбнае возера.

бязрэ́йкавы, -ая, -ае.

Без рэек; які рухаецца не па рэйках.

Бязрэйкавыя дарогі.

Б. транспарт.

бязь, -і, ж.

Баваўняная тканіна палатнянага перапляцення.

|| прым. бя́зевы, -ая, -ае.

бяз’я́дзерны, -ая, -ае.

1. У якім адсутнічае ядро.

Бяз’ядзерныя клеткі.

2. У якім адсутнічае ядзерная зброя.

Бяз’ядзерная дзяржава.

бяле́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́ецца; незак. (разм.).

Тое, што і бялець (у 2 знач.).