Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бярло́г, берлагу́, мн. берлагі́, берлаго́ў, м.

Зімовае логава мядзведзя.

|| прым. бярло́гавы, -ая, -ае і бярло́жны, -ая, -ае.

бярло́га, -і, ДМо́зе, мн. -і, -ло́г, ж.

Тое, што і бярлог.

|| прым. бярло́гавы, -ая, -ае.

бяро́за, -ы, мн. -ы, -ро́з, ж. і бярэ́зіна, -ы, мн. -ы, -зі́н, ж.

Лісцевае дрэва з белай карой, а таксама драўніна гэтага дрэва.

Б. — не пагроза: дзе стаіць, там і шуміць (прыказка).

|| памянш. бяро́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

|| прым. бяро́завы, -ая, -ае.

бяро́завік, -у, м.

Бярозавы сок.

Пакаштаваць салодкага бярозавіку.

бяро́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

1. гл. бяроза.

2. Травяністая расліна сямейства бярозкавых з павойным сцяблом і белымі ці ружовымі кветкамі.

|| прым. бяро́зкавы, -ая, -ае.

бяро́ста, -ы, ДМ -сце, ж.

Верхні слой бярозавай кары.

Абдзерці бяросту.

|| прым. берасто́вы, -ая, -ае, бяро́ставы, -ая, -ае і берасця́ны, -ая, -ае.

Берасцяная грамата — старажытныя пісьмы і дакументы на бяросце.

бярэ́знік, -у, м., зб.

Бярозавы лес.

Малады б.

бярэ́мя, -я, мн. -і, -яў, н.

Такая колькасць чаго-н. (дроў, саломы і інш.), што можна абхапіць абедзвюма рукамі і панесці; ахапак.

Б. дроў.

бяс... (гл. бес...), прыстаўка.

Ужыв. замест «бес...» у першым складзе перад націскам, напр.: бяссонніца, бяссэнсіца.

бясе́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

Збор гасцей з пачастункам, а таксама ўдзельнікі такога збору.

Балявала ўся б.

|| прым. бясе́дны, -ая, -ае.

Б. стол.

Бяседныя госці.