Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бяскры́лы, -ая, -ае.

1. Які не мае крылаў.

2. перан. Пазбаўлены творчай фантазіі, сілы.

Бяскрылыя мары.

|| наз. бяскры́ласць, -і, ж. (да 2 знач.).

бяскры́ўдны, -ая, -ае.

Які не робіць крыўды, не прыносіць непрыемнасцей або шкоды.

Бяскрыўдная іронія.

Б. звярок.

|| наз. бяскры́ўднасць, -і, ж.

бяспа́мятны, -ая, -ае.

У якога слабая памяць, няпамятлівы.

|| наз. бяспа́мятнасць, -і, ж.

бяспа́мяцтва, -а, н.

1. Страта свядомасці, непрытомнасць.

Ляжаць у бяспамяцтве.

2. Адсутнасць добрай памяці.

бяспа́шпартны, -ая, -ае.

Які не мае пашпарта.

бяспе́ка, -і, ДМ -пе́цы, ж.

Становішча, пры якім ніхто і нішто не пагражае каму-, чаму-н.

Міжнародная б.

бяспе́чны, -ая, -ае.

1. Якому не пагражае небяспека.

Бяспечнае месца.

Б. пераход.

2. Які не прыносіць шкоды.

Б. сродак.

|| наз. бяспе́чнасць, -і, ж.

бяспі́сьменны, -ая, -ае.

Які не мае сваёй пісьменнасці.

Бяспісьменныя народнасці.

бяспла́навы, -ая, -ае.

Які робіцца без плана, планавання.

|| наз. бяспла́навасць, -і, ж.

бяспла́тны, -ая, -ае.

Без аплаты.

Бясплатная медыцынская дапамога.

|| наз. бяспла́тнасць, -і, ж.