Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бяска́рны, -ая, -ае.

Які застаўся без пакарання.

Бяскарная правіннасць.

|| наз. бяска́рнасць, -і, ж.

бяскве́ткавыя, -ых.

Расліны, у якіх не бывае кветак і насення і якія размнажаюцца спорамі.

бяскла́савы, -ая, -ае.

Які не падзяляецца на грамадскія класы.

Бяскласавае грамадства.

|| наз. бяскла́савасць, -і, ж.

бяско́лерны, -ая, -ае.

1. Які не мае колеру.

Бясколерная вадкасць.

2. перан. Нічым не адметны, невыразны.

Б. твар.

|| наз. бяско́лернасць, -і, ж.

бяско́нцасць, -і, ж.

1. гл. бясконцы.

2. Уяўная велічыня, большая за ўсякую зададзеную (спец.).

бяско́нцы, -ая, -ае.

1. Бяскрайні, які не мае канца, межаў.

Б. блакіт.

2. Надзвычай доўгі, працяглы.

Бясконцыя спрэчкі.

3. Надзвычай моцны па сіле праяўлення.

Бясконцая радасць.

|| наз. бяско́нцасць, -і, ж.

бяско́рміца, -ы, ж. (разм.).

Адсутнасць або недахоп корму для жывёлы, птушак.

Вясенняя б.

бяскра́йні, -яя, -яе.

Які нельга акінуць вокам.

Бяскрайнія прасторы.

|| наз. бяскра́йнасць, -і, ж.

бяскро́ўны, -ая, -ае.

1. Які змяшчае ў сабе малую колькасць крыві; вельмі бледны.

Бяскроўныя вусны.

2. Які адбываецца без кровапраліцця.

Бяскроўная перамога.

бяскры́зісны, -ая, -ае.

Які не суправаджаецца крызісам.

Бяскрызіснае развіццё.

|| наз. бяскры́зіснасць, -і, ж.