Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бяссла́ўны, -ая, -ае.

Які заслугоўвае асуджэння, ганебны.

Б. канец.

Бясслаўнае адступленне.

|| наз. бяссла́ўнасць, -і, ж.

бяссле́дны, -ая, -ае.

Які не пакінуў пасля сябе ніякіх слядоў.

Бясследнае знікненне.

Прапасці бясследна (прысл.).

|| наз. бяссле́днасць, -і, ж.

бяссло́ўны, -ая, -ае.

1. Выказаны без слоў.

Б. дакор.

2. Маўклівы, які лічыць за лепшае не выказваць сваіх думак.

Б. выканаўца.

|| наз. бяссло́ўнасць, -і, ж.

бяссме́ртнік, -у, м.

Назва некаторых травяністых раслін з сухімі кветкамі, якія не вянуць.

бяссне́жны, -ая, -ае.

Скупы на снег.

Бясснежная зіма.

|| наз. бяссне́жнасць, -і, ж.

бяссо́нніца, -ы, ж.

Нездаровая адсутнасць сну або парушэнне сну.

Мучыцца бяссонніцай.

бяссо́нны, -ая, -ае.

Праведзены без сну.

Бяссонная ноч.

бясспрэ́чны, -ая, -ае.

Які не выклікае пярэчанняў.

Бясспрэчныя довады.

|| наз. бясспрэ́чнасць, -і, ж.

бясстра́сны, -ая, -ае.

Пазбаўлены страсці, халодны і спакойны.

Б. характар.

|| наз. бясстра́снасць, -і, ж.

бясстра́тны, -ая, -ае.

Які не прыносіць страты.

Бясстратнае прадпрыемства.

|| наз. бясстра́тнасць, -і, ж.