Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чэк¹, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Грашовы дакумент з распараджэннем укладчыка банка аб выдачы прад’яўніку сумы з бягучага рахунку ці пералічэнні грошай на іншы рахунак.

Ч. на прад’яўніка.

Падпісаць ч.

2. Талон з касы з пацвярджэннем сумы, атрыманай за тавар, а таксама талон у касу ад прадаўца з указаннем сумы, якую патрэбна заплаціць.

Выбіць ч. у касе.

|| прым. чэ́кавы, -ая, -ае.

Чэкавая кніжка.

чэк², -а, м.

Участак поля з пасевамі рысу, абгароджаны землянымі валікамі для затрымкі вады.

Рысавыя чэкі.

|| прым. чэ́кавы, -ая, -ае.

Чэка́, нескл., ж. (з вялікай літары; гіст.).

Скарочаная назва надзвычайнай камісіі — органа, створанага для барацьбы з контррэвалюцыяй, сабатажам і спекуляцыяй; існавала ў СССР у 1918—1922 гг.

Супрацоўнік Ч.

чэкі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

Супрацоўнік Чэка.

|| ж. чэкі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. чэкі́сцкі, -ая, -ае.

чэ́лядзь, -і, ж., зб.

1. Насельніцтва феадальнай вотчыны Старажытнай Русі, якое знаходзілася ў разнастайных формах залежнасці ад феадалаў (гіст.).

2. Дваровыя людзі, слугі (гіст.).

3. перан. Людзі нізкага службовага становішча, якія імкнуцца выслужыцца перад высокапастаўленымі асобамі (пагард.).

чэ́мер, -у, м.

Тое, што і чамярыца.

|| прым. чэ́мерны, -ая, -ае.

чэмпіён, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Спартсмен (або спартыўная каманда) — пераможца ў спаборніцтвах у якім-н. відзе спорту на першынство горада, краіны, свету.

Ч. свету па шахматах.

Ч.

Еўропы па боксе.

2. Жывёліна, якая заняла першае месца на выстаўцы, у спаборніцтвах.

|| ж. чэмпіёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. чэмпіёнскі, -ая, -ае.

чэмпіяна́т, -у, Ма́це, м.

Спаборніцтва на першынство ў якім-н. відзе спорту або ў спартыўных гульнях.

Ч. свету па скачках у вышыню.

чэ́пік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і бакас.

|| прым. чэ́пікаў, -кава, -кавы і чэ́пікавы, -ая, -ае.

чэ́пчык гл. чапец.