Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чысціня́, -і́, ж.

1. гл. чысты.

2. Чысты стан чаго-н.

Захоўваць чысціню і парадак у кватэры, на рабочым месцы.

чы́сціцца, чы́шчуся, чы́сцішся, чы́сціцца; незак.

Чысціць (у 1 знач.) сябе ці сваё адзенне, абутак.

|| зак. вы́чысціцца, -чышчуся, -чысцішся, -чысціцца і пачы́сціцца, -чы́шчуся, -чы́сцішся, -чы́сціцца.

|| наз. чы́шчанне, -я, н. і чы́стка, -і, ДМ -тцы, ж.

чы́сціць, чы́шчу, чы́сціш, чы́сціць; чы́шчаны; незак.

1. каго-што. Рабіць чыстым, здымаючы гразь, пыл і пад. з паверхні чаго-н.

Ч. касцюм.

2. што. Здымаць лупіны, скуру, луску і пад. (з гародніны, садавіны, рыбы і інш.; разм.).

Ч. бульбу.

Ч. рыбу.

3. што. Ачышчаць, вызваляць ад таго, што забруджвае, загрувашчвае што-н.

Ч. сад.

4. перан., каго-што. Абкрадаць, рабаваць (разм.).

5. перан., каго (што). Лаяць каго-н., сварыцца на каго-н. (разм.).

|| зак. вы́чысціць, -чышчу, -чысціш, -чысціць; -чышчаны (да 1 і 3 знач.), ачы́сціць, -чы́шчу, -чы́сціш, -чы́сціць; -чы́шчаны (да 1—4 знач.) і пачы́сціць, -чы́шчу, -чы́сціш, -чы́сціць; -чы́шчаны (да 1—4 знач.).

|| наз. чы́стка, -і, ДМ -тцы, ж., чы́шчанне, -я, н. (да 1—3 знач.) і ачы́стка, -і, ДМ -тцы, ж.

|| прым. чысці́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Ч. агрэгат.

чыта́бельны, -ая, -ае.

Тое, што і чытэльны.

Ч. почырк.

|| наз. чыта́бельнасць, -і, ж.

чыта́льнасць, -і, ж.

Пашыранасць, папулярнасць якога-н. твора сярод чытачоў.

чыта́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які з высокім майстэрствам чытае творы мастацкай літаратуры; артыст, дэкламатар.

|| ж. чыта́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. чыта́льніцкі, -ая, -ае.

чыта́льны, -ая, -ае.

Прызначаны для чытання, заняткаў з кнігамі, часопісамі.

Чытальная зала.

чыта́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж.

Спецыяльнае памяшканне ў бібліятэцы для чытання ці заняткаў.

Купіць кнігі для чытальні.

чыта́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Кніжка, падручнік, дзе змешчаны невялікія тэксты, творы ці ўрыўкі з твораў для практыкавання ў чытанні, набыцця навыкаў чытання; хрэстаматыя.

Дзіцячая ч.

чыта́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; незак.

1. Паддавацца чытанню; быць чытэльным.

Апавяданне чытаецца з цікавасцю.

Надпіс цяжка чытаецца.

2. безас. Пра наяўнасць жадання ці магчымасці чытаць.

Мне сёння не чытаецца.

3. перан. Распазнавацца, угадвацца па якіх-н. прыкметах.

У вачах чытаўся сум.