ху́стачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.
1. гл. хустка.
2. Невялікі кавалачак тканіны квадратнай формы для выцірання носа, твару; насоўка.
ху́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
Кавалак тканіны ці вялікага палатна звычайна квадратнай формы, які завязваюць на галаву, шыю ці накідваюць на плечы.
Пуховая х.
Завязаць хустку.
|| памянш. ху́стачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. ху́стачны, -ая, -ае.
Хустачная тканіна.
хусці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж. (разм.).
Тое, што і хустка.
|| памянш. хусці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
ху́тар, -а, мн. -ы́ і (з ліч. 2, 3, 4) ху́тары, -о́ў, м.
Адасоблены сялянскі зямельны ўчастак разам з сядзібай уладальніка.
Жыць на хутары.
|| памянш. хутаро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.
|| прым. хутарскі́, -а́я, -о́е.
хутара́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м. (разм.).
Тое, што і хутаранін.
хутара́нін, -а, мн. -ра́не і (з ліч. 2, 3, 4) -ра́ніны, -ра́н, м.
Жыхар або ўладальнік хутара.
|| ж. хутара́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
|| прым. хутара́нскі, -ая, -ае.
ху́таць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што.
Старанна закручваць, загортваць у што-н., добра ўкрываць.
Х. дзіця ў коўдрачку.
|| зак. заху́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны.
|| звар. ху́тацца, -таюся, -таешся, -таецца; зак. заху́тацца, -таюся, -таешся, -таецца.
|| наз. ху́танне, -я, н.
хутка...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. хуткі, напр.: хуткабежны, хуткакрылы, хуткацечны.
хуткапрамаўля́нка, -і, мн. -і, -ля́нак, ж.
Тое, што і скорагаворка (у 2 знач.).
ху́ткасць, -і, ж.
1. Ступень інтэнсіўнасці, шпаркасці руху каго-, чаго-н. або распаўсюджання чаго-н.
Поле ачышчалася ад снегу з небывалай хуткасцю.
Высокая х. стральбы.
2. Ступень скорасці руху або вярчэння некаторых машын (аўтамабіля, станка і пад.), звязанае з парадкам узаемадзеяння дэталей каробкі перадач.
Уключыць х.
Ехаць на трэцяй хуткасці.
3. У механіцы: адносіны пройдзенага целам шляху да часу, за які гэты шлях пройдзены.
Раўнамерная х.
|| прым. ху́ткасны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Х. аўтобус.
Х. доступ у інтэрнэт.