Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чыстата́, -ы́, ДМ -таце́, ж.

Тое, што і чысціня.

чыстаце́л, -у, м.

Травяністая расліна сямейства макавых з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў парасонападобныя суквецці, і млечным сокам; падтыннік.

чы́сты, -ая, -ае; чысце́йшы.

1. Незабруджаны, незапэцканы.

Чыстая бялізна.

Чыстая падлога.

2. Пра работу: які патрабуе кваліфікацыі, умення; звязаны з тым, што не вельмі пэцкае, брудзіць.

Ён прывык працаваць на чыстай рабоце.

3. Выкананы, зроблены акуратна, старанна, без хібаў.

Шкатулка чыстай работы.

4. Са свабоднай, адкрытай, нічым не занятай паверхняй.

Чыстае поле.

Ч. ліст паперы.

Чыстае неба.

5. Без пабочных дамешак або з нязначнымі дамешкамі.

Ч. спірт.

Чыстая шэрсць.

Чыстае паветра.

Чыстая вада.

6. Выразны ў гучанні, без пабочных шумаў, гукаў.

Даносіўся ч. гук званоў.

Ч. голас салаўя.

7. Які адпавядае пэўным нормам, правілам (пра мову, склад і пад.).

Гаварыў на чыстай беларускай мове.

8. перан. Маральна бездакорны, сумленны, шчыры; без карыслівых думак і дзеянняў.

Чалавек з чыстым сумленнем.

Чыстыя пачуцці.

9. Абсалютны, поўны (разм.).

Чыстая праўда.

Гэта чыстая выпадковасць.

10. Не звязаны з практычным прымяненнем; проціл. прыкладны́.

Чыстая тэорыя.

Чыстая вага — вага чаго-н. без посуду, без упакоўкі і пад.; нета.

|| наз. чыстата́, -ы́, ДМ -таце́, ж. (да 1, 3—5 і 8 знач.).

чы́сцец, -стца, м.

Паводле вучэння каталіцкай царквы: месца, дзе душы нябожчыкаў ачышчаюцца ад грахоў, перш чым трапіць у рай.

чысце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Станавіцца больш чыстым (у 1, 4 і 7 знач.).

чысцёха, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -цёсе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -цёх (разм.).

Пра таго, хто вельмі любіць чысціню і імкнецца да чысціні.

Жонка мая вялікая ч.

чы́сцік¹, -у, м.

Травяністая расліна сямейства ясноткавых з кветкамі, сабранымі ў мяцёлкі, і шурпатаваласістым сцяблом.

чы́сцік², -а, мн. -і, -аў, м.

Марская птушка атрада чысцікавых, якая жыве на скалах па берагах паўночных мораў.

|| прым. чы́сцікавы, -ая, -ае.

чысці́лішча, -а, н.

Тое, што і чысцец.

|| прым. чысці́лішчны, -ая, -ае.

чысці́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Работнік, які займаецца чысткай чаго-н.

Ч. дымаходаў.

Ч. ботаў.

|| ж. чысці́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.