Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

торп гл. тарпа.

торс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тулава чалавека, а таксама скульптура тулава.

Т. спартсмена.

торт, -а, М -рце, мн. тарты́, -о́ў, м.

Кандытарскі выраб са здобнага цеста з крэмам, фруктамі і пад.

Бісквітны т.

|| прым. то́ртавы, -ая, -ае.

торф, -у, м.

Шчыльная маса, якая ўтварылася з рэшткаў перагніўшых балотных раслін, выкарыстоўваецца як паліва, угнаенне і для розных тэхнічных мэт.

|| прым. тарфяны́, -а́я, -о́е.

торфа... (а таксама тарфа...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. торф, тарфяны, напр.: торфаагрэгат, торфаздабыванне, торфаізаляцыя, торфакампост, торфамінеральны, торфанарыхтоўка, торфаўборачны, торфаўгнаенне.

торфабрыке́т, -у, Ме́це, м.

Спрасаваны ў выглядзе плітак, цаглін торф, прызначаны на паліва.

|| прым. торфабрыке́тны, -ая, -ае.

торфаперагно́йны, -ая, -ае.

Які складаецца з сумесі торфу і перагною.

Торфаперагнойныя гаршчочкі.

торфараспрацо́ўкі, -цо́вак, адз.о́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Месца здабычы торфу.

|| прым. торфараспрацо́ўчы, -ая, -ае.

то́рый, -ю, м.

Хімічны радыеактыўны элемент, які выкарыстоўваецца ў ядзернай энергетыцы як сыравіна для атрымання ядзернага паліва.

|| прым. то́рыевы, -ая, -ае і то́рысты, -ая, -ае.

тост¹, -у, М то́сце, мн. -ы, -аў, м.

Застольная прапанова выпіць за чыё-н. здароўе, за поспех у чым-н. або ў гонар каго-н.