Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гаць, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Насціл з бярвення, галля, ламачча для праезду цераз балота ці гразкае месца.

2. Запруда для павышэння ўзроўню вады ў рацэ.

|| прым. га́цевы, -ая, -ае.

га́шаны, -ая, -ае.

Падвергнуты гашэнню.

Гашаныя маркі.

Гашаная вапна.

гашы́ш, -у, м.

Наркатычны сродак з індыйскіх канапель.

Курыць г.

|| прым. гашы́шны, -ая, -ае.

гашэ́нне гл. гасіць.

гашэ́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Прыстасаванне ў агнястрэльнай зброі для спуску курка.

Націснуць на гашэтку.

|| прым. гашэ́тачны, -ая, -ае.

гаю́чы, -ая, -ае.

Карысны для здароўя, здольны вылечваць хваробы.

Гаючая вада.

|| наз. гаю́часць, -і, ж.

гваздавы́ гл. гвозд.

гваздану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., аднакр. (разм.).

Моцна ўдарыць чым-н.

Г. кулаком.

гваздзі́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Травяністая шматгадовая расліна сямейства гваздзіковых з яркімі кветкамі і вострым пахам.

|| прым. гваздзіко́вы, -ая, -ае.

Г. пах.

гваздзі́ка, -і, ДМ -дзіцы, ж., зб.

Высушаныя бутоны гваздзіковага дрэва, якія выкарыстоўваюцца як прыправа.

|| прым. гваздзіко́вы, -ая, -ае.

Г. алей.