Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чырванасця́жны, -ая, -ае.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

Ч. ансамбль.

чырванатва́ры, -ая, -ае.

3 чырвоным тварам.

Ч. лейтэнант.

чырванафло́цец, -ло́тца, мн.о́тцы, -ло́тцаў, м.

Воінскае званне радавога саставу Ваенна-Марскіх Сіл СССР (з 1935 г. да 1946 г., калі яно было заменена званнем «матрос»).

|| прым. чырванафло́цкі, -ая, -ае.

чырванашчо́кі, -ая, -ае.

3 чырвонымі, румянымі шчокамі.

Ч. хлопчык.

|| наз. чырванашчо́касць, -і, ж.

чырване́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Станавіцца, рабіцца чырвоным.

На захадзе пачынала ч. неба.

2. Пакрывацца румянцам, станавіцца чырвоным ад прыліву крыві.

Ч. ад злосці.

3. перан. Саромецца.

Гаворыць няпраўду і не чырванее.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вылучацца сваім чырвоным колерам, віднецца (пра што-н. чырвонае).

|| зак. счырване́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 2 і 3 знач.) і пачырване́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 і 2 знач.).

чырвані́цца, -ваню́ся, -во́нішся, -во́ніцца; незак.

1. Афарбоўвацца ў чырвоны колер.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вылучацца сваім чырвоным колерам.

чырвані́ць, -ваню́, -во́ніш, -во́ніць; -во́нены; незак., каго-што.

1. Рабіць чырвоным, барвовым, надаваць чырвоны колер каму-, чаму-н.

Узыходзіла сонца і чырваніла неба.

2. Фарбаваць у чырвоны колер.

чы́рвань, -і, ж.

1. гл. чырвоны.

2. Чырвоная пляма, пачырваненне ад прыліву крыві, запалення.

3. Румянец.

Твар наліўся чырванню.

чырвона... і чырвона-... (а таксама чырвана...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. чырвоны (у 1—3 знач.), з чырвоным, напр.: чырвонагаловы, чырвонагвардзейскі, чырвонаармеец; чырвона-карычневы, чырвона-пярэсты.

чырвонаарме́ец, -ме́йца, мн.е́йцы, -ме́йцаў, м. (гіст.).

Баец Чырвонай Арміі.

|| прым. чырвонаарме́йскі, -ая, -ае.