Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тлусце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Станавіцца тлустым, тлусцейшым.

|| зак. атлусце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і патлусце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

|| наз. тлусце́нне, -я, н. і атлусце́нне, -я, н.

тлу́сціць, тлу́шчу, тлу́сціш, тлу́сціць; тлу́шчаны; незак., што.

1. Вымазваць, зашмальцоўваць што-н. тлушчам, чым-н. тлустым.

2. Насычаць тлушчамі што-н. у працэсе апрацоўкі (спец.).

Т. скуру.

|| наз. тлушчэ́нне, -я, н. (да 2 знач.).

тлушч, -у, мн. -ы, -аў, м.

Нерастваральнае ў вадзе масляністае рэчыва, якое ўтрымліваецца ў жывёльных і раслінных тканках.

Растапіць т.

Рыбін т.

тлу́шчавы, -ая, -ае.

1. Які змяшчае ў сабе тлушч.

Тлушчавая тканка.

2. Звязаны з апрацоўкай і выкарыстаннем тлушчу.

Тлушчавая прамысловасць.

3. Які атрымаўся ад тлушчу; тлусты.

Тлушчавая пляма.

тлушчазаме́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Штучны заменнік тлушчаў.

тлушча́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Дабраякасная пухліна з тлушчавай тканкі.

тля, -і, ж.

1. Дробнае насякомае-шкоднік атрада паўцвердакрылых, якое жывіцца сокам раслін.

Капусная т.

2. перан. Пра нікчэмнага чалавека (разм.).

Які ён талент, т. нікчэмная!

тнуць гл. цяць.

то, злуч.

1. Ужыв. ў пачатку галоўнага сказа, каб падкрэсліць яго сувязь з папярэднім даданым умоўным сказам.

Калі не будзе дажджу, то пойдзем па грыбы.

2. пералічальна-размеркавальны. Ужыв. для сувязі членаў сказа і сказаў пры пералічэнні падзей, з’яў, прадметаў з пераменным чаргаваннем.

То тут, то там чуліся галасы.

Шум то сціхаў, то ўзмацняўся.

3. перамяшчальна-размеркавальны (з адмоўем або з часціцай «ці»). Ужыв. для выражэння няпэўнасці, сумнення або меркавання, развагі (разм.).

Не то лодка, не то човен.

то́га, -і, ДМ то́зе, мн. -і, тог, ж.

У старажытных рымлян: верхняе мужчынскае адзенне, род мантыі, звычайна з белай шэрсці.

Убірацца ў тогу каго-чаго (кніжн.) — спрабаваць выдаць сябе за каго-н. або заваяваць сабе якую-н. рэпутацыю, не маючы на гэта дастатковых падстаў.