Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

юро́дстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак. (неадабр.).

Паводзіць сябе падобна юродзіваму (у 1 знач.).

ю́рта, -ы, ДМ ю́рце, мн. -ы, -аў, ж.

Пераноснае, конусападобнай формы жыллё, крытае шкурамі ў некаторых качавых народаў Азіі і Паўднёвай Сібіры.

|| прым. ю́ртавы, -ая, -ае.

юрыды́чны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да права¹ (у 1 знач.), прававы.

Ю. доказ.

Юрыдычная тэрміналогія.

Юрыдычная кансультацыя.

Юрыдычная асоба.

2. Які адносіцца да работы юрыста.

Юрыдычная практыка.

юрысды́кцыя, -і, ж. (спец.).

Правамоцнасць праводзіць суд, рашаць прававыя пытанні.

Валодаць юрысдыкцыяй.

Падлягаць чыёй-н. юрысдыкцыі.

юрыско́нсульт, -а, М -льце, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, якая з’яўляецца пастаянным кансультантам ва ўстанове па пытаннях права і выступае абаронцам яе інтарэсаў у юрыдычных арганізацыях.

Ю. фабрыкі.

|| прым. юрыско́нсульцкі, -ая, -ае.

юрыспрудэ́нцыя, -і, ж. (кніжн.).

Сукупнасць юрыдычных навук, а таксама практычная дзейнасць юрыстаў.

юры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па юрыдычных навуках, юрыдычных пытаннях.

|| ж. юры́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (разм.).

юс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Назва дзвюх літар у стараславянскім алфавіце, якія абазначалі насавыя галосныя.

Юс вялікі (абазначаў гук «о» насавое). Юс малы (абазначаў гук «е» насавое).

юсты́цыя, -і, ж.

Сістэма судовых устаноў, а таксама сфера іх дзейнасці.

Міністэрства юстыцыі.

ю́трань, -і, ж.

Ранішняя царкоўная служба.

Пайсці на ю.