Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

эцю́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяльная плоская скрынка з прыладамі для жывапісу, малявання і месцам для захоўвання эцюдаў.

эшало́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Баявое, аператыўнае пастраенне.

2. Цягнік, а таксама іншы від транспарту спецыяльнага прызначэння для масавых перавозак.

Воінскі э.

Э. з нафтай.

|| прым. эшало́нны, -ая, -ае.

эшафо́т, -а, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Памост для пакарання.

Э. з шыбеніцаю.

Узысці на эшафот — прынесці сваё жыццё ў ахвяру чаму-н.

|| прым. эшафо́тны, -ая, -ае.

юа́нь, -я, мн. -і, -яў, м.

Грашовая адзінка Кітайскай Народнай Рэспублікі.

юбіле́й, -ю, мн. -і, -яў, м.

1. Гадавіна чыйго-н. жыцця, чыёй-н. дзейнасці, існавання каго-, чаго-н. (звычайна пра круглую дату).

Адзначаць ю.

Пяцідзесяцігадовы ю. пісьменніка.

2. Урачыстасці, прысвечаныя такой гадавіне.

Запрасіць на ю.

|| прым. юбіле́йны, -ая, -ае.

Ю. медаль.

Юбілейныя дні.

юбіля́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, чый юбілей адзначаецца, святкуецца.

Акадэмік-ю.

Горад-ю.

Віншаваць юбіляра.

|| ж. юбіля́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

ювелі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Майстар, які вырабляе прадметы мастацтва, упрыгожанні і пад. з каштоўных металаў, з каштоўнымі камянямі, або прадавец такіх прадметаў.

ювелі́рны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да вырабаў з каштоўных металаў і камянёў.

Ювелірная майстэрня.

Ювелірныя вырабы.

2. перан. Тонкі, дасканалы, такі, як у ювеліра; умела і старанна апрацаваны.

Ювелірная работа.

Ювелірнае выкананне.

ю́да і іу́да, -ы, м. (пагард.).

Здраднік [ад імені апостала Юды Іскарыёта, які, паводле евангельскай легенды, прадаў Ісуса Хрыста].

юдафо́б, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Тое, што і антысеміт.

|| ж. юдафо́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак.

|| прым. юдафо́бскі, -ая, -ае.