этнагеагра́фія, -і, ж.
Навуковая дысцыпліна, што знаходзіцца на стыку этнаграфіі з геаграфіяй і вывучае размяшчэнне этнічных супольнасцей, асаблівасці іх рассялення і тэрытарыяльных узаемаадносін у цеснай залежнасці ад сацыяльна-эканамічных, палітычных, прыродных і іншых фактараў.
|| прым. этнагеаграфі́чны, -ая, -ае.
этнагене́з, -у, м. (спец.).
Паходжанне народаў.
Э. славян.
|| прым. этнагенеты́чны, -ая, -ае.
этнагра́фія, -і, ж.
1. Навука, якая вывучае матэрыяльную і духоўную культуру народаў.
2. Асаблівасці быту, нораваў, культуры, звычаяў якога-н. народа, народнасці, мясцовасці і пад.
Э. палескага краю.
|| прым. этнаграфі́чны, -ая, -ае.
этнало́гія, -і, ж.
Навука, якая даследуе народы, іх паходжанне (этнагенез), рассяленне, побыт і культуру; этнаграфія (у 1 знач.).
|| прым. этналагі́чны, -ая, -ае.
этнані́міка, -і, ДМ -міцы, ж.
Раздзел анамастыкі, які вывучае назвы нацый, народаў, народнасцей, плямёнаў і г.д.
|| прым. этнанімі́чны, -ая, -ае.
э́тнас, -у, м. (спец.).
Від устойлівай сацыяльнай групоўкі людзей, што ўзнік гістарычна (племя, народнасць, нацыя).
этні́чны, -ая, -ае.
Які мае адносіны да якога-н. народа.
Э. склад насельніцтва.
○
Этнічная супольнасць — устойлівая сацыяльная група людзей (племя, народнасць, нацыя), якая ўзнікла гістарычна.
этно́граф, -а, мн. -ы, -аў, м.
Спецыяліст у галіне этнаграфіі.
этно́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.
Спецыяліст у галіне этналогіі.
это́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.
Спецыяліст у галіне эталогіі.