Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

эско́рт, -у, М -рце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Суправаджэнне любога віду.

Ваенны э.

Ганаровы эскорт — група матацыклістаў для суправаджэння афіцыйных замежных дэлегацый.

|| прым. эско́ртны, -ая, -ае.

эску́да, нескл., м. (гіст.).

Грашовая адзінка Партугаліі і некаторых іншых краін.

эскула́п, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст., жарт.).

Урач, доктар.

Паважаны э.

|| прым. эскула́пскі, -ая, -ае.

эсмі́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Скарачэнне: эскадраны мінаносец.

эспадро́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спартыўная шабля, якая прымяняецца ў фехтаванні.

|| прым. эспадро́нны, -ая, -ае.

эспаньёлка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Кароткая і вузкая клінападобная бародка.

эспера́нта, нескл., н.

Штучная міжнародная мова, створаная на аснове граматычных і лексічных элементаў заходнееўрапейскіх моў.

Пісаць на э.

эсперанты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па эсперанта; той, хто карыстаецца мовай эсперанта.

|| ж. эсперанты́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. эсперанты́сцкі, -ая, -ае.

эсплана́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -на́д (спец.).

1. Шырокая вуліца з алеямі пасярэдзіне.

2. Пустое, незабудаванае месца паміж сценамі крэпасці (уст.).

3. Плошча перад вялікім будынкам.

эстака́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ка́д, ж.

1. Збудаванне ў выглядзе моста для падняцця шляхоў зносін над паверхняй зямлі, над вадой, якое дазваляе праезд або праход пад ім, а таксама збудаванне ўвогуле для падняцця дарогі на некаторую вышыню.

2. Падводная загарода з паляў (спец.).

|| прым. эстака́дны, -ая, -ае.

Э. праезд.