Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

этру́скі, -аў, адз. этру́ск, -а, м.

Старажытныя плямёны, якія насялялі ў 1-м тысячагоддзі да н.э. паўночны захад Апенінскага паўвострава.

|| прым. этру́скі, -ая, -ае.

Этруская мова.

э́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Філасофскае вучэнне аб маралі, яе развіцці, прынцыпах, нормах і ролі ў грамадстве.

2. Сукупнасць норм паводзін, мараль якой-н. грамадскай групы.

Навуковая э.

|| прым. эты́чны, -ая, -ае.

этыке́т, -у, Ме́це, м.

Устаноўлены парадак паводзін, формы абыходжання ў якім-н. асяроддзі, грамадстве.

Дыпламатычны э.

|| прым. этыке́тны, -ая, -ае.

этыке́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Ярлык на чым-н. з фабрычным, гандлёвым кляймом, подпісам і пад.

Э. на бутэльцы.

|| прым. этыке́тачны, -ая, -ае.

эты́л, -у, м.

Група з атамаў вугляроду і вадароду, якая ўваходзіць у састаў многіх арганічных злучэнняў.

|| прым. эты́лавы, -ая, -ае.

Э. спірт.

этыле́н, -у, м.

Бясколерны газ, які складаецца з вугляроду і вадароду і выкарыстоўваецца для атрымання поліэтылену, этылавага спірту і інш.

|| прым. этыле́навы, -ая, -ае.

этымалагізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; незак., што і без дап. (спец.).

Займацца этымалагізацыяй; устанавіць этымалогію.

|| наз. этымалагізава́нне, -я, н.

этымалагіза́цыя, -і, ж. (спец.).

Устанаўленне этымалогіі якога-н. слова.

этымало́гія, -і, ж.

1. Раздзел мовазнаўства, які вывучае паходжанне і роднасныя сувязі слоў.

2. Паходжанне таго або іншага слова ці выразу.

Народная этымалогія (спец.) — памылковае пераасэнсаванне запазычанага слова шляхам устанаўлення сувязі з вядомым словам роднай мовы на аснове некаторых агульных прымет, без уліку рэальных фактаў паходжання.

|| прым. этымалагі́чны, -ая, -ае.

Э. слоўнік.

этымо́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне этымалогіі (у 1 знач.).