Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

юдо́ль, -і, ж. (уст.).

1. Даліна, лог.

2. У некаторых выразах: месца, дзе пакутуюць, церпяць мукі, а таксама ўвогуле пра жыццё з яго клопатамі і смуткам (кніжн.).

Ю. смутку.

Ю. плачу.

Зямная ю.

юз, -а, м.

Слізганне колаў, якія перасталі круціцца.

Машына ідзе юзам.

ю́кала, -ы, ж.

На Поўначы і Далёкім Усходзе: вяленая рыба.

юн...

Першая частка складаных слоў у знач. юны, напр.: юннат (юны натураліст), юнкар (юны карэспандэнт), юнкараўскі.

юна́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Чалавек мужчынскага полу ва ўзросце паміж маленствам і даросласцю.

|| прым. юна́цкі, -ая, -ае і (разм.) юна́чы, -ая, -ае.

юна́цкасць, -і, ж.

Уласцівасць юнацкага; маладосць.

Ю. душы.

юна́цтва, -а, н.

1. Перыяд жыцця пасля маленства да сталасці.

Гады юнацтва.

2. зб. Юнакі і дзяўчаты; моладзь.

Часопіс для юнацтва.

ю́нга, -і, мн. -і, -аў, м.

Падлетак на судне, які вывучае марскую справу, а таксама, у некаторых замежных флатах, малодшы матрос.

юніёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен-юнак, удзельнік спаборніцтваў у сваёй узроставай групе.

Спартакіяда юніёраў.

|| ж. юніёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

|| прым. юніёрскі, -ая, -ае.

ю́нкер¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

У царскай Расіі: выхаванец ваеннага вучылішча.

|| прым. ю́нкерскі, -ая, -ае.

Юнкерскае вучылішча.