Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

эфекты́ўны, -ая, -ае.

Які дае эфект (у 2 знач.); дзейсны, выніковы.

Э. спосаб гаспадарання.

|| наз. эфекты́ўнасць, -і, ж.

эфеме́рны, -ая, -ае (кніжн.).

1. Часовы, недаўгавечны.

Эфемерныя радасці.

2. Нерэальны, уяўны.

Эфемерная задума.

|| наз. эфеме́рнасць, -і, ж.

эфе́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ручка халоднай зброі (шаблі, шпагі і пад.).

|| прым. эфе́сны, -ая, -ае.

эфіо́пы, -аў, адз. эфіо́п, -а, м.

Агульная назва насельніцтва Эфіопіі.

|| ж. эфіо́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак.

|| прым. эфіо́пскі, -ая, -ае.

эфі́р, -у, м.

1. мн. -ы, -аў. Арганічнае злучэнне, якое ўтрымлівае кісларод (спец.).

Простыя эфіры.

2. Асобае суцэльнае асяроддзе, што, паводле старых тэорый фізікі, запаўняе сусветную прастору (уст.).

3. Прастора як распаўсюджвальнік радыёхваль.

У эфіры гучыць музыка.

4. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — самы верхні, чысты і празрысты слой паветра, месцазнаходжанне багоў.

|| прым. эфі́рны, -ая, -ае.

Э. час.

эфірано́с, -у, м.

Эфіраносная расліна.

эфірано́сны, -ая, -ае.

Які ўтрымлівае эфірны алей.

Эфіраносныя расліны.

|| наз. эфірано́снасць, -і, ж.

эфі́рны, -ая, -ае.

1. гл. эфір.

2. перан. Бесцялесны, незямны (кніжн., іран.).

Эфірнае стварэнне.

|| наз. эфі́рнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

эх, выкл. (разм.).

Ужыв. пры выражэнні раптоўнага здзіўлення, папроку, прыкрасці, шкадавання.

Эх і надвор’е!

Эх, сынок, сынок...

эцю́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. У выяўленчым мастацтве: твор, выкананы з натуры, які з’яўляецца першапачатковым накідам, эскізам, часткай будучага кампазіцыйнага цэлага.

2. мн. Маляванне фарбамі з натуры для практыкавання, загатоўкі эскізаў.

Пайсці на эцюды.

3. Невялікі твор навуковага, крытычнага і пад. характару, прысвечаны якому-н. асобнаму пытанню.

Лінгвістычныя эцюды.

4. Музычны твор віртуознага характару.

Эцюды Чэрні для цымбалаў.

5. Від задання (у музыцы, шахматнай гульні і пад.).

Зборнік эцюдаў для шахматыстаў.

6. Практыкаванне (звычайна імправізацыйнага характару), якое служыць для развіцця і ўдасканальвання тэхнікі артыстычнага майстэрства.

Паказаць э.

|| прым. эцю́дны, -ая, -ае (да 1, 3—5 знач.).