Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

яві́цца, яўлю́ся, я́вішся, я́віцца; зак. (разм.).

Прыйсці куды-н., з’явіцца дзе-н.

Я. ў суд.

|| незак. яўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. я́ўка, -і, ДМ я́ўцы, ж.

яга́, -і, ДМ язе́, ж.

Баба Яга (уласная назва казачнай істоты); баба-яга (агідная старая).

я́гада, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, я́гад, ж.

Невялікі сакавіты плод кустовых і травяністых раслін.

Ягады малін.

Аднаго поля ягады (разм., звычайна неадабр.) — зусім свой па духу, паводзінах чалавек.

|| памянш. я́гадка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

|| прым. я́гадны, -ая, -ае.

Я. год.

я́гадзіца, -ы, ж.

1. мн. я́гадзіцы, -дзіц. Задняя мясістая частка тулава чалавека; сядалішча.

2. Палавіна гэтай часткі тулава ў форме паўшар’я.

|| прым. я́гадзічны, -ая, -ае.

я́гаднік, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. -у. Месца, дзе растуць і разводзяцца ягады.

2. -а. Той, хто збірае або любіць збіраць ягады (разм.).

Заўзяты я.

|| ж. я́гадніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 2 знач.).

|| прым. я́гаднікавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

ягамо́сць, -і, ж. і -я, м., мн. -і, -яў (уст.).

Форма звароту да каго-н.; пан, васпан.

Сядайце за стол, ягамосці.

ягдта́ш, -а, мн. -ы, -аў, м.

Паляўнічая сумка для дзічыны.

я́гель, -ю, м.

Род лішайніку ў выглядзе маленькіх шэрых кусцікаў, якія растуць у тундры і на тарфяных балотах, так званы аленевы мох.

|| прым. я́гельны, -ая, -ае.

Ягельнае покрыва.

Ягельная тундра.

ягні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; незак.

Пра авечку: нараджаць ягня, каціцца².

|| зак. аягні́цца, -іцца.

|| наз. ягне́нне, -я, н.

ягня́ і ягнё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня авечкі.

|| прым. ягня́чы, -ая, -ае.