яго́.
1. гл. ён.
2. займ. прынал. Які належыць яму.
Яго сям’я.
яго́ны, -ая, -ае; займ. прынал. (разм.).
Тое, што і яго (у 2 знач.).
ягуа́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Буйная драпежная жывёліна сямейства кашэчых з чырванавата-жоўтай поўсцю ў чорныя плямы.
|| прым. ягуа́равы, -ая, -ае.
яд, -у, М я́дзе, м.
1. Рэчыва, здольнае выклікаць атручэнне, смерць.
Смяротны яд.
Пчаліны яд.
Яд сумненняў (перан.).
2. перан. Злосць, з’едлівасць.
Кожны гад мае свой яд (прыказка).
яда́, -ы́, ДМ ядзе́, ж.
1. гл. есці.
2. Тое, што і ежа.
Хлеб ды вада — маладзецкая я. (прыказка).
ядаві́ты, -ая, -ае.
1. Які з’яўляецца ядам (у 1 знач.), які выклікае атручэнне.
Ядавітыя рэчывы.
Я. грыб.
Я. газ.
2. перан. Зласлівы, з’едлівы.
Ядавітая іронія.
Я. чалавек.
Ядавіта (прысл.) сказаць.
3. Пра колер, пах: непрыемны, рэзкі (разм.).
|| наз. ядаві́тасць, -і, ж.
ядахіміка́ты, -аў, адз. ядахіміка́т, -у, М -ка́це, м.
Ядавітыя рэчывы, якія прымяняюцца для барацьбы з пустазеллем, са шкоднікамі сельскагаспадарчых раслін.
|| прым. ядахіміка́тны, -ая, -ае.
я́дзерка, -а, мн. -і, -рак, н.
1. гл. ядро.
2. Шарападобнае цельца ўнутры ядра клеткі (спец.).
я́дзерны, -ая, -ае.
1. гл. ядро.
2. Які мае адносіны да працэсаў, што адбываюцца ў атамным ядры, да іх вывучэння і выкарыстання.
Я. рэактар.
Ядзернае выпрамяненне.
Ядзерная зброя.
Ядзерная фізіка.
Ядзерная рэакцыя (рэакцыя пераўтварэння ядзер атамаў пры іх узаемадзеянні адзін з другім).
3. Які мае адносіны да ядзернай зброі, да валодання такой зброяй.
Ядзерныя запасы.
Ядзерныя краіны.