Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

наддзяўбці́, -дзяўбу́, -дзяўбе́ш, -дзяўбе́; -дзяўбём, -дзеўбяце́, -дзяўбу́ць; наддзёўб, -дзяўбла́, -ло́; -дзяўбі́; -дзёўбаны; зак., што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вырваць дзюбай кавалачак чаго-н. зверху, з краю.

Н. спелую грушу.

2. Зрабіць долатам або якім-н. іншым інструментам паглыбленне на чым-н.

|| незак. наддзёўбваць, -аю, -аеш, -ае.

над’е́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́дзь; зак. (разм.).

Прыехаць у патрэбны момант.

А тут і дзеці над’ехалі.

надзвы́чай, прысл.

Тое, што і надзвычайна.

надзвыча́йна, прысл.

1. У высокай ступені.

Н. адукаваны чалавек.

2. Вельмі, надта.

Адбылася н. прыемная размова.

надзвыча́йны, -ая, -ае.

1. Выключны па якіх-н. якасцях.

Гэта быў н. талент.

2. Незвычайны, які вылучаецца адметнымі рысамі.

Надзвычайныя падзеі.

3. Крайні, выключны.

Надзвычайныя меры пакарання.

4. Экстранны, спецыяльна прызначаны, прыняты, скліканы.

Н. з’езд.

|| наз. надзвыча́йнасць, -і, ж.

надзе́йны, -ая, -ае.

Такі, на якога можна спадзявацца, трывалы, моцны; пэўны.

Н. чалавек.

Надзейнае ўмацаванне.

|| наз. надзе́йнасць, -і, ж.

надзе́л, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. гл. надзяліць.

2. -а. Зямельны ўчастак, які выдаваўся сялянскай сям’і.

Зямельны н.

|| прым. надзе́льны, -ая, -ае (да 2 знач.).

надзе́мны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца над паверхняй зямлі або на паверхні зямлі.

Надземныя збудаванні.

надзе́рці, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́; -дзяру́ць; надзёр, -дзе́рла; надзяры́; -дзёрты; зак., чаго.

Тое, што і надраць.

|| незак. надзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

надзе́ць, -дзе́ну, -дзе́неш, -дзе́не; -дзе́нь; -дзе́ты; зак., што.

1. Адзець на сябе або на каго-н. вопратку, абутак і пад.

Н. паліто.

2. Уздзець, прыладзіць які-н. прадмет на каго-, што-н.

Н. пярсцёнак.

Н. акуляры.

|| незак. надзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. надзе́цца, -дзе́нуся, -дзе́нешся, -дзе́нецца; -дзе́нься; незак. надзява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. надзява́нне, -я, н.